Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква моцна сумняваецца ў «бяскрыўднасьці» імкненьня Ўкраіны ўступіць у Эўразьвяз.
Расейскія сілы працягваюць выкарыстоўваць тэзісы аб «дэнацыфікацыі» і «барацьбе з нацыстамі» ва Ўкраіне як нагоду для вядзеньня вайны.
Робін Данігэн, намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША, якая адказвае за дыпляматыю ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе, адказала на пытаньні Радыё Свабода.
Кангрэсмэны прагаласавалі за законапраект на дапамогу ў большым аб’ёме, чым запрошваў прэзыдэнт Джо Байдэн.
Паводле ацэнак выведкі ЗША, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рыхтуецца да зацяжнога канфлікту ва Ўкраіне, падчас якога ён усё яшчэ разьлічвае дасягнуць мэтаў за межамі Данбасу.
Дэмакраты ў Кангрэсе пагадзіліся выдзеліць 39,8 млрд даляраў Украіне ў якасьці дадатковай дапамогі. Пра гэта паведамілі агенцтву Reuters дзьве крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.
Белы дом заявіў пра абсурднасьць сьцьвярджэньняў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб тым, што маштабнае ўварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну было «папераджальным ударам» з прычыны дзеяньняў Захаду.
Прэзыдэнт ЗША выказаў занепакоенасьць тым, што Пуцін стаў закладнікам учыненай ім самім вайны.
Сёньня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб лэнд-лізе для Ўкраіны, паведамляе «Голас Амэрыкі»
Міністэрства гандлю ЗША адмяніла на адзін год 232 мытныя пошліны на пастаўкі ўкраінскай сталі. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра Джыны Раймонда.
Экспарт сырой нафты з Расеі па моры захаваўся на даваенным узроўні, нягледзячы на ўведзеныя санкцыі. Гэта адбываецца дзякуючы актыўнасьці грэцкіх танкераў.
Амэрыканская дыпляматычная місія ў Беларусі заявіла, што рэжым Лукашэнкі сваімі дзеяньнямі азмрочыў сэнс сьвята 9 траўня.
Страты рэжымаў ад новых брытанскіх санкцый ацэньваюцца на суму 1,7 мільярда фунтаў стэрлінгаў.
ЗША паабяцалі працягваць умацоўваць Украіну ў вайне супраць Расеі.
Лідэры краін «Вялікай сямёркі» ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасьці.
Як паведамляе Белы Дом, новыя санкцыі прадугледжваюць візавыя абмежаваньні для расейскіх і беларускіх службовых асобаў, якія маюць дачыненьне да падрыву сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці ці палітычнай незалежнасьці Ўкраіны.
Знакаміты ірляндзкі гурт U2 даў у нядзелю, 8 траўня канцэрт у кіеўскім мэтро. Лідэр гурту Бона і бэк-вакаліст Эдж сыгралі на станцыі «Крашчацік».
Украінскія вайскоўцы, якія трымаюць абарону на тэрыторыі заводу «Азоўсталь» у Марыюпалі, заклікалі ўлады Ўкраіны да «рэзкіх дзеяньняў» для таго, каб дамагчыся рэжыму спыненьня агню і эвакуацыі прынамсі параненых з тэрыторыі заводу.
Першая лэдзі ЗША — жонка прэзыдэнта Джо Байдэна Джыл Байдэн — наведала Ўкраіну. Ва Ужгарадзе ў Закарпацкай вобласьці яна сустрэлася з жонкай прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага.
Крыніцы выданьня заявілі, што данясеньні выведкі, якімі ЗША дзеляцца з Украінай, выкарыстоўваліся для ўдараў, у якіх загінулі расейскія генэралы.
Расейскія ўлады рэзка скарацілі выкарыстаньне тэрміна «дэнацыфікацыя» (менавіта яе прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін называў адной з мэтаў расейскага ўварваньня ва Ўкраіну), бо расейцы не разумеюць значэньня гэтага слова.
Прэзыдэнты Францыі і Расеі напярэдадні, 3 траўня, пагутарылі па тэлефоне. Гэта была першая тэлефонная размова Эманюэля Макрона з Уладзімірам Пуціным з канца сакавіка. Паводле паведамленьня Елісейскага палацу, размова доўжылася больш за дзьве гадзіны.
Прэзыдэнт РФ разбурыў усё, што пабудавалі некалькі пакаленьняў у Эўропе і ў Расеі, заявіла Анналена Бэрбак.
Амэрыканская газэта Washington Post прысьвяціла рэдакцыйны артыкул сытуацыі ў Беларусі.
Расея плянуе анэксаваць так званыя «ДНР» і «ЛНР» і прызнаць незалежнасьць Херсонскай вобласьці пасьля абвяшчэньня там так званай «Херсонскай народнай рэспублікі».
Раніцай у панядзелак, 2 траўня праходзіць эвакуацыя мірных жыхароў з Марыюпалю. Пра гэта паведаміў дарадца мэра гораду Пётар Андрушчанка.
Паводле Міністэрства абароны Польшчы, вучэньні Defender Europe 2022 і Swift Response 2022, якія стартавалі 1 траўня, арганізаваныя Ўзброенымі сіламі ЗША для павышэньня гатоўнасьці і сумяшчальнасьці паміж саюзьнікамі і партнэрамі ЗША і NATO.
Расейскі бізнэсовец Алег Цінькоў расказаў у інтэрвію газэце New York Times, што прадаў сваю долю ў Tinkoff Bank пад ціскам расейскіх уладаў.
Амэрыканскія войскі ў Нямеччыне пачалі навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў на ключавых сыстэмах, якія выкарыстоўваюцца для абароны Ўкраіны ад буйнамаштабнага расейскага ўварваньня, паведаміў на брыфінгу 29 красавіка прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі.
Прэс-сакратар міністэрства абароны ЗША Джон Кэрбі падчас брыфінгу з журналістамі 29 красавіка рэзка выказаўся аб палітыцы Уладзіміра Пуціна ў адносінах да Ўкраіны.
Што адбываецца з Расеяй і расейскім народам? Як доўга на чале Расеі будзе Пуцін і што адбудзецца пасьля яго? Як і калі скончыцца вайна ва Ўкраіне? Пра гэта разважае расейскі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар Андрэй Зубаў.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Майкл Карпэнтэр на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў заявы з боку прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што краіны NATO нібыта рыхтуюцца да агрэсіі супраць Беларусі. Ён назваў гэтыя заявы «фантазіямі» і «клясычным выпадкам праекцыі».
Інвэстары нафтавых кампаній ня хочуць росту ўнутранай вытворчасьці, баючыся, што гэта паскорыць канец высокіх цэнаў на нафту.
Міністар абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што ЗША хочуць паслабленьня Расеі, каб у будучыні яна не магла весьці апэрацыі, падобныя да ўзброенага ўварваньня ва Ўкраіну, паведамляе Голас Амэрыкі.
Санкцыі ЗША ўжо былі ўведзены супраць дзьвюх дарослых дачок Пуціна ад першага шлюбу — Кацярыны Ціханавай і Марыі Варанцовай.
Расея ўтрымлівае ўкраінскіх ваеннапалонных у калёніях агульнага рэжыму, паведаміла ў тэлеграм-канале ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава.
Прэзыдэнт Турэччыны абяцаў аказаць Украіне ўсю магчымую дапамогу.
Губэрнатар штату Заходняя Вірджынія Джым Джасьціс абвясьціў, што Нацыянальная гвардыя Заходняй Вірджыніі накіруе Ўкраіне бронетранспартэры.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд не выключае, што падчас вайны ва Ўкраіне Ўладзімір Пуцін можа аддаць загад аб прымяненьні «розных відаў узбраеньняў з катастрафічнымі наступствамі», у тым ліку ядзернай зброі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас свайго выступу пра сытуацыю ва Ўкраіне абвясьціў аб дадатковай дапамозе Ўкраіне. Тэлеканал «Настоящее время» вёў трансьляцыю гэтага звароту ў жывым эфіры.
Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук заявіла, што першыя чатыры эвакуацыйныя аўтобусы 20 красавіка ўсё ж выехалі з Марыюпалю.
Суд у Лёндане выдаў ордэр на экстрадыцыю ў ЗША заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа.
Незалежная камісія па рэформе міжнароднага карпаратыўнага падаткаабкладаньня прапанавала стварыць Глябальны рэестар актываў на фоне санкцый у дачыненьні да алігархаў з Расеі.
Расейскія школьнікі пачнуць вывучаць гісторыю зь першай клясы, «каб захоўвалася гістарычная памяць». Аб гэтым заявіў міністар асьветы РФ Сяргей Краўцоў на першым усерасейскім школьным гістарычным форуме «Сіла ў праўдзе!».
Нягледзячы на заклік украінскага лідэра Уладзіміра Зяленскага, прэзыдэнт ЗША пакуль не плянуе візыту ва Ўкраіну, хоць нядаўна заяўляў аб гатоўнасьці паехаць туды.
Амэрыканскі ўрад не зьбіраецца вяртаць буйным расейскім прадпрымальнікам іх арыштаваныя ў сувязі з санкцыямі Захаду актывы.
Злучаныя Штаты маюць намер пашырыць абʼём выведвальнай інфармацыі, якая перадаецца Ўкраіне, і павялічваюць пастаўкі баявых узбраеньняў, паведамляе газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Белым доме і Пэнтагоне.
Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што ЗША нядаўна ўжо далі Ўкраіне пяць верталётаў Мі-17.
На думку кіраўніка Падліковай палаты РФ, эканоміцы РФ на першым этапе спатрэбяцца мінімум два гады на адаптацыю, а далей «давядзецца перабудоўвацца на працягу многіх гадоў» — з улікам імпартазамяшчэньня.
Загрузіць яшчэ