Прэм’ер-міністар Фінляндыі Санна Марын заявіла пасьля сустрэчы з кіраўніком ураду Швэцыі ў Стакгольме, што яе краіна можа прыняць рашэньне аб уступленьні ў NATO да сярэдзіны лета.
У Нью-Ёрку паліцыя арыштавала падазраванага ў стральбе па пасажырах гарадзкога мэтро, якая здарылася раніцай 12 красавіка. Тады на станцыі 36-я вуліца, дзе перасякаюцца лініі Д, Н, Р, былі параненыя 29 чалавек.
Амэрыканскія СМІ паведамляюць пра страляніну ў мэтро Нью-Ёрку раніцай у гадзіну пік. Было знойдзена некалькі выбуховых прыладаў, якія не разарваліся.
Прадстаўнікі ЗША і Вялікай Брытаніі адрэагавалі на паведамленьне, што 11 красавіка расейскія вайскоўцы ўжылі невядомае атрутнае рэчыва супраць украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў гораду. Прадстаўнік Мінабароны Расеі на брыфінгу 12 красавіка ніяк не згадаў магчымага выкарыстаньня хімічнай зброі.
Эўразьвяз унёс 21 расейскую авіякампанію ў сьпіс небясьпечных для палётаў, забараніўшы ім выконваць рэйсы над тэрыторыяй і ў аэрапорты краін, якія ўваходзяць у зьвяз. Рашэньне патлумачылі тым, што за тэхнічны стан іх флёту не адказваюць уладальнікі і вытворцы самалётаў.
Міністры замежных спраў краін ЭЗ у Брусэлі абмяркоўваюць сёньня новыя меры падтрымкі Ўкраіны, у тым ліку магчымы чарговы — шосты — пакет санкцый супраць Расеі ў сувязі зь яе нападам на Ўкраіну.
Кіраўніцтва Злучаных Штатаў не чакае зьмен у тактыцы і стратэгіі расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пасьля зьмены асобы, адказнай за сілы ўварваньня.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба 10 красавіка заклікаў навукоўцаў усяго сьвету вывучаць, што прывяло да ваенных злачынстваў расейскіх войскаў у Кіеўскай вобласьці.
Чаму многія ў Расеі і Беларусі ня вераць, што расейскія войскі ўчынілі бойню ў Бучы? Беларуская афіцыйная прапаганда зараз амаль не адрозьніваецца ад расейскай — як гэта ўплывае на беларускую грамадзкую думку? Чым абумоўлены «зазор» паміж ацэнкамі падзеяў ва Ўкраіне расейцамі і беларусамі?
Паводле прадстаўніка Пэнтагону, амэрыканскія спэцыялісты праінструктавалі ўкраінцаў па выкарыстаньні Switchblade.
Пуцін не дасягнуў ніводнай са сваіх стратэгічных мэт, расейцам удаецца захопліваць толькі дробныя населеныя пункты, сказаў прадстаўнік Пэнтагону.
На артыкул у The New York Times пра спрэчкі ў NATO наконт далейшых адносін з Расеяй зьвярнула ўвагу выданьне «Медуза».
Амэрыканскі Сэнат адрадзіў Lend-Lease — праграму часоў Другой сусьветнай вайны, якая дазваляла ЗША хутка папаўняць запасы Саюзьнікаў у барацьбе супраць нацысцкай Нямеччыны.
Паведамленьне пра гэта апублікавалі на сайце Белага дому.
На фоне расейскіх заяваў пра магчымасьць скарыстаць ядзерную зброю ў выпадку «правакацый NATO» для беларусаў асабліва пагрозьліва выглядае расповед пра тое, як у 2016 годзе Беларусь назвалі «кампраміснай цэльлю» для ядзернага ўдару.
Злучаныя Штаты ў самыя кароткія тэрміны адправяць украінскім Узброеным сілам партыю мадыфікаваных баявых бесьпілётнікаў «Сьвічблэйд» (Switchblade), здольных несьці бранябойныя зарады.
Расея ня можа заставацца ў Радзе правоў чалавека ААН з прычыны яе дзеяньняў ва Ўкраіне, заявіла міністарка замежных спраў Вялікай Брытаніі Ліз Трас.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 4 красавіка заклікаў пачаць супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна судовы разбор у справе аб ваенных злачынствах, учыненых расейскім войскам, а таксама заявіў, што будзе дабівацца ўвядзеньня дадатковых санкцыяў супраць Расеі, паведамляе AP.
Паводле словаў дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, здымкі забітых мірных жыхароў у горадзе Буча пасьля сыходу расейскіх войскаў, гэта — «удар пад дых».
У бліжэйшыя тры тыдні Ўкраіна зможа наступіць на шыю Крамлю, і партнэры павінны дапамагчы ёй прасунуцца наперад і зламаць гэтую шыю, тэрмінова забясьпечыўшы ўсё, аб чым Украіна просіць, лічыць амэрыканскі афіцэр. Таксама ён выказаўся і пра ўдзел Лукашэнкі ў вайне.
Злучаныя Штаты ўводзяць экспартныя санкцыі супраць 120 установаў і арганізацыяў Беларусі і Расеі, зьвязаных зь сілавымі і абаронным ведамствамі
Пэнтагон заявіў, што Кіеў па-ранейшаму ў небясьпецы. Таксама брытанская вайсковая выведка паведамляе, што Расея перакідае з Грузіі да 2000 салдатаў для баёў ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў пра пачатак «гістарычных» паставак нафты са стратэгічнага нафтавага рэзэрву Злучаных Штатаў
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 30 сакавіка паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гутарка працягвалася амаль гадзіну: абмяркоўваліся, у прыватнасьці, перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія адбыліся 29 сакавіка ў Стамбуле.
Паводле ацэнак ЗША, у вайне ва Ўкраіне расейскі бок страціў больш за 10 тысяч вайскоўцаў. Гэтыя дадзеныя ў некалькі разоў большыя, чым раней паведамляла Міністэрства абароны РФ. 25 сакавіка ведамства апублікавала справаздачу пра гібель 1351 вайскоўца.
Ад Кіева адыходзіць толькі малая частка войскаў Расеі, заявілі ў Міністэрстве абароны ЗША. Вашынгтон дапускае падрыхтоўку Масквой нападу на іншыя раёны Ўкраіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн пракамэнтаваў свае словы аб тым, што Пуцін ня можа заставацца ва ўладзе. Байдэн заявіў, што ягоныя словы былі не афіцыйнай палітычнай пазыцыяй ЗША, а выказваньнем асабістага абурэньня.
З 28 сакавіка ў Расеі пачынае працаваць новая расейская сацыяльная сетка Rossgram.
Дзерыпаска перасьцярог супраць зацяжной вайны ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонную размову са Сьвятланай Ціханоўскай з борту прэзыдэнцкага самалёта.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які завяршае сваю паездку па Эўропе, мае выступіць у Польшчы зь вялікай прамовай пра вайну ва Ўкраіне.
Злучаныя Штаты сёлета паставяць у краіны Эўразьвязу 15 мільярдаў кубамэтраў звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), каб дапамагчы ЭЗ паступова адмовіцца ад паставак расейскага газу, паведамляе «Голас Амэрыкі»
Па словах міністра эканомікі Нямеччыны, да канца году краіна стане амаль незалежнай ад паставак расейскай нафты.
Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю з патрабаваньнем абароны мірнага насельніцтва і грамадзянскай інфраструктуры Ўкраіны, а таксама неадкладнага спыненьня вайны ў гэтай краіне.
24 сакавіка 2022 году ў Брусэлі адбыўся надзвычайны саміт лідэраў краін NATO.
Лідэры краін NATO на саміце ў Брусэлі прынялі рэзалюцыю, якая тычыцца нападу Расеі на Ўкраіну і пытаньняў глябальнай бясьпекі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і сусьветныя лідэры адкрылі ў чацьвер тры экстраныя саміты ў Брусэлі.
Прэзыдэнт Байдэн і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг раней заявілі аб прыкметах, якія паказваюць, што Расея рыхтуецца прымяніць ва Ўкраіне хімічную зброю.
Аўтарамі пэтыцыі аб стварэньні міжнароднага судовага органу на ўзор Нюрнбэрскага трыбуналу, створанага дзяржавамі-пераможцамі пасьля Другой сусьветнай вайны для суду над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі, сталі 140 чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас сёньняшніх перамоваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінам заявіў, што Кітай сутыкнецца з наступствамі ня толькі з боку Злучаных Штатаў, але і ад усяго сьвету, калі Пэкін прапануе матэрыяльную падтрымку Расеі ў вайне ва Ўкраіне.
«Калі мой бацька прыехаў пад Ленінград, ён быў напампаваны хлусьнёй свайго ўраду. Калі ён зьехаў зь Ленінграду, ён быў зламаны і фізычна, і маральна. Я не хачу, каб вы былі зламаныя, як мой бацька».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвію тэлекампаніі NBC, што перамовы з Расеяй ідуць складана. Паводле яго, любы ўзброены канфлікт «можна спыніць за сталом перамоваў».
У сераду прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, адказваючы на пытаньне журналістаў, сказаў, што лічыць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «ваенным злачынцам».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў, што Злучаныя Штаты перададуць Украіне 800 сыстэм СПА, што дазволіць абараніць Украіну ад самалётаў і расейскіх крылатых ракет, а таксама боепрыпасы да іх. Кіеў таксама атрымае 9 тысяч пераносных супрацьтанкавых сыстэм, бесьпілётнікі і гранатамёты.
Белы дом адрэагаваў на расейскія санкцыі супраць амэрыканскіх грамадзян.
Амэрыканскія заканадаўцы заклікаюць міжнародныя суды расьсьледаваць ваенныя злачынствы Расеі супраць Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў дакумэнт аб бюджэце ЗША на рэшту году, які прадугледжвае 13,6 млрд даляраў дапамогі для Ўкраіны
Расейскае МЗС абвясьціла аб увядзеньні пэрсанальных санкцыяў супраць прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, яго сына Гантэра, кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Энтані Блінкена і іншых высокапастаўленых амэрыканскіх чыноўнікаў. Ім забаронены ўезд у краіну, — паведамляецца на сайце ведамства
Вялікая Брытанія ў аўторак пашырыла санкцыйны сьпіс у сувязі са збройным уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, уключыўшы ў яго каля 350 расейскіх фізычных і юрыдычных асоб.
Міністэрства фінансаў ЗША абнародавала сьпіс асобаў і ўстановаў Беларусі і Расеі, адносна якіх уведзеныя новыя санкцыі
Загрузіць яшчэ