Дырэктар Агенцтва касьмічных распрацовак Дэрэк Турнір заявіў, што кантракты прадугледжваюць стварэньне 28 спадарожнікаў, у той час як ЗША імкнуцца значна палепшыць свае магчымасьці па супрацьдзеяньні пагрозам з боку Расеі і Кітаю.
«Расея і Кітай распрацоўваюць і выпрабоўваюць гіпэргукавую зброю з плянуючым баявым блёкам. Гэтыя перадавыя ракеты валодаюць выключнай манэўранасьцю, — заявіў Пэнтагон журналістам. — Спадарожнікі прызначаныя для барацьбы з пагрозамі наступнага пакаленьня, каб мы маглі выяўляць і адсочваць гэтыя гіпэргукавыя, манэўруючыя апараты і спрагназаваць іх пункт падзеньня».
Па словах Турніра, гістарычна ЗША не запускалі спадарожнікі, прызначаныя для выяўленьня і перасьледу такіх манэўраных гіпэргукавых ракет. Цяпер ЗША валодаюць «абмежаванымі магчымасьцямі для адсочваньня», сказаў ён. Пры гэтым ён адзначыў, што «зразумела, гэтыя магчымасьці не нулявыя».
Паводле яго слоў, новыя спадарожнікі дазволяць ЗША выявіць запуск, адсочваць гіпэргукавую ракету, у той час як яна мяняе курс, вылічыць, куды яна ляціць, і перадаць гэтыя дадзеныя сілам, якія могуць запусьціць перахопнікі.