Праграма стварэньня канцэпту гіпэргукавой зброі з паветрана-рэактыўным рухавіком (HAWC) ажыцьцяўляецца Упраўленьнем пэрспэктыўных дасьледчых праектаў Міністэрства абароны (DARPA). За канчатковы кантракт змагаюцца кампаніі Raytheon і Lockheed Martin.
Апараты з паветрана-рэактыўным рухавіком выкарыстоўваюць паветра, якое бярэцца з атмасфэры, для дасягненьня ўстойлівай цягі.
Зь верасьня мінулага году было праведзена чатыры выпрабаваньні гіпэргукавой зброі з паветрана-рэактыўным рухавіком. Абодва выпрабаваньні вырабаў кампаніі Raytheon былі паспяховымі, у кампаніі Lockheed Martin адно выпрабаваньне было пасьпяховым, другое скончылася няўдачай.
«Разьвіцьцё гіпэргукавога патэнцыялу нашай краіны зьяўляецца найважнейшым агульнанацыянальным імпэратывам, і гэта важны крок наперад. Правядзеньне сэрыі пасьпяховых выпрабаваньняў дае нам яшчэ большую ўпэўненасьць у тэхнічнай сталасьці нашага прататыпу HAWK», — заявіў Уэс Крэмер — прэзыдэнт падразьдзяленьня Raytheon, які займаецца ракетнымі і абароннымі праектамі.
ЗША і іх глябальныя супернікі нарошчваюць тэмпы стварэньня гіпэргукавой зброі — зброі новага пакаленьня, якое не дае супернікам часу на рэакцыю і пазбаўляе іх традыцыйных мэханізмаў нанясеньня паразы.
Гіпэргукавая зброя рухаецца ў верхніх слаях атмасфэры з хуткасьцю, у пяць разоў большай за хуткасьць гуку, або каля 6200 кілямэтраў у гадзіну.