Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Зяленская ўпершыню з пачатку вайны выехала з Украіны, яна знаходзіцца зь візытам у ЗША


Першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам. 18 ліпеня 2022
Першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам. 18 ліпеня 2022

Жонка ўкраінскага прэзыдэнта Алена Зяленская на запрашэньне першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн знаходзіцца ў Амэрыцы, каб расказаць «аб украінскіх патрэбах у супраціве і барацьбе з агрэсарам».

Як Алена Зяленская напісала на сваёй старонцы ў Facebook , яна ўжо сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Энтані Блінкенам, з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары і кіраўніцай Агенцтва ЗША ў міжнародным разьвіцьці (USAID) Самантай Паўэр.

Алена Зяленская працытавала Энтані Блінкена, які сказаў, што «сувэрэнная, незалежная Ўкраіна будзе існаваць нашмат больш, чым Пуцін».

Алена Зяленская зь візытам у ЗША
Алена Зяленская зь візытам у ЗША

Агенцтва USAID, якое ачольвае колішняя прадстаўніца ЗША ў ААН Саманта Паўэр, зьяўляецца адным з асноўных партнэраў Украіны ў гуманітарных пытаньнях.

«У прыватнасьці, гаворка ідзе і аб псыхалягічнай дапамозе ў рамках Нацыянальнай праграмы псыхічнага здароўя і псыхасацыяльнай падтрымкі. Разам мусім вярнуць украінцам сілы жыць, выкрадзеныя тым самым злодзеем, пра якога Саманта Паўэр так правільна гаварыла ў 2014 годзе (на пасадзе прадстаўніка ЗША ў ААН. — РС)», — адзначыла першая лэдзі Ўкраіны.

Алена Зяленская з кіраўніцай Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) Самантай Паўэр
Алена Зяленская з кіраўніцай Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) Самантай Паўэр

Алена Зяленская нагадала словы Саманты Паўэр у ААН пасьля незаконнага рэфэрэндуму ў Крыме ў 2014 годзе аб тым, што «злодзей можа выкрасьці ўласнасьць, але гэта не дае яму права валодаць гэтай уласнасьцю».

Жонка ўкраінскага прэзыдэнта таксама наведала помнік Галадамору ў Вашынгтоне, дзе змагла пагаварыць з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG