Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн прыняў Алену Зяленскую ў Белым доме. ФОТА


Джыл Байдэн, Джо Байдэн, Алена Зяленская і Аксана Маркарава. ЗША, Вашынгтон, 19 ліпеня 2022
Джыл Байдэн, Джо Байдэн, Алена Зяленская і Аксана Маркарава. ЗША, Вашынгтон, 19 ліпеня 2022

Сёньня першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская выступіць у Кангрэсе ЗША, паведамяе Reuters.

19 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і ягоная жонка Джыл Байдэн віталі першую лэдзі Украіны Алену Зяленскую ў Белым доме.

Алена Зяленская і Джо Байдэн
Алена Зяленская і Джо Байдэн

Байдэн сустрэў на вуліцы аўтамабіль жонкі ўкраінскага прэзыдэнта, пасьля чаго паднёс ёй кветкі.

Пасьля сустрэчы першыя лэдзі ЗША і Ўкраіны, і дэлегацыі дзьвюх краін пачалі перамовы.

Перамовы дэлегацый ЗША і Ўкраіны
Перамовы дэлегацый ЗША і Ўкраіны

Сёлета ў траўні Джыл Байдэн зьдзейсьніла нечаканы візыт ва Ўкраіну, дзе яна сустрэлася з Аленай Зелянскай і наведала школу, у якой знаходзілі прытулак украінцы, якія пакінулі свае дамы.

«Калі я вярнулася, я сказала, што нельга трапіць у зону баявых дзеяньняў і вярнуцца назад, не адчуўшы гора і боль людзей», — сказала Джыл Байдэн у пачатку іх сустрэчы.

Яна адзначыла, што працуе над тым, каб дапамагаць маці і дзецям, якія перажылі жахі вайны, вырашаць праблемы псыхічнага здароўя.

Паводле інфармацыі офіса сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, 20 ліпеня Зяленская павінна выступіць у Кангрэсе ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG