Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правядзе ў чацьвер тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, нягледзячы на тое, што паміж дэлегацыямі дзьвюх краін намечаны паўнацэнныя перамовы аб гарантыях бясьпекі адразу пасьля навагодніх вакацый.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзначаліў ва Ўкраіне адразу тры рэйтынгі.
Кабінэт Міністраў Украіны падоўжыў яшчэ на адзін год дзеяньне сваёй пастановы, згодна зь якой беларусы могуць без рэгістрацыі знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі цягам 180 дзён за год.
Хоць расейскія войскі і стаяць недалёка ад мяжы з Украінай, іх усё яшчэ недастаткова, каб пачаць поўнамаштабнае ўварваньне, перакананы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю заявіла аб увядзеньні на пяць гадоў мыта памерам 45,14% на пастаўкі ва Ўкраіну драўнянастружкавых плітаў зь Беларусі.
ЗША прафінансуюць праекты, уключна з пастаўкамі абсталяваньня для назіраньня і маніторынгу, накіраваныя на ўмацаваньне межаў Украіны з Расеяй і Беларусьсю на фоне эскаляцыі адносін з Масквой, паведаміла памежная служба Ўкраіны.
Два амэрыканскія выведныя самалёты, якія маюць унікальныя магчымасьці для збору інфармацыі, зрабілі ў панядзелак палёт над усходняй часткай Украіны, непадалёк ад тэрыторыі, якую кантралююць сэпаратысты.
Расейска-амэрыканскія перамовы аб гарантыях бясьпекі адбудуцца адразу пасьля навагодніх вакацыяў, заявіў у панядзелак кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў.
Год таму брытанскія танкі былі выведзеныя зь Нямеччыны ў рамках заканчэньня вайсковай прысутнасьці Брытаніі ў гэтай краіне пасьля Другой сусьветнай вайны.
Кіраўніцтва Паўночнаатлянтычнага альянсу прапанавала правесьці ў студзені першае за 2,5 года паседжаньне рады NATO з Расеяй.
Ва Ўкраіне ўступіў у сілу загад Міністэрства абароны, паводле якога жанчыны розных прафэсій павінны ўстаць на ўлік у ваенкамат.
Амаль тыдзень «Газпром» не рэзэрвуе магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа на сутачным аўкцыёне.
Расея сканцэнтравала свае войскі каля межаў з Украінай. Экспэрты не выключаюць, што ў выпадку ваенных дзеяньняў адзін з удараў будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі.
Папа Рымскі Францішак, выступаючы на Каляды з традыцыйным пасланьнем «Да гораду і сьвету» (Urbi et Orbi), заклікаў не дапусьціць канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны.
Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра адвод часткі войскаў ад мяжы з Украінай. Гаворка ідзе пра фармаваньні, якія ўваходзяць у Паўднёвую вайсковую акругу Расеі.
Расея назвала інцыдэнт «тэрарыстычным актам».
Міністэрства абароны ЗША працуе над плянам перадачы Ўкраіне зьвестак выведкі, якія дапамогуць ёй хутчэй адрэагаваць на магчымае расейскае ўварваньне.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал заявіў, што ў пэўнай ступені адчувае сваю адказнасьць за тое, што ўкраінскія ўлады не прызналі перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах і ня лічаць яго легітымным кіраўніком беларускай дзяржавы.
У часе спэцыяльнай апэрацыі «Палесьсе», якая пачалася 23 лістапада на мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю, не зафіксавалі ніводнага парушэньня памежнага рэжыму на ўчастках за межамі пунктаў пропуску.
Агенцтва Reuters пагутарыла з байцамі, якія атрымалі прапанову паехаць у Данбас.
Народны дэпутат Украіны Яўген Шаўчэнка, які раней актыўна падтрымаў захоп самалёта з Раманам Пратасевічам, заявіў, што на яго завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе.
Расея працягвае сьцягваць вайсковую тэхніку і канцэнтраваць войскі на мяжы з Украінай, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі, вывучаныя вайскова-выведнай кампаніяй Janes.
Пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал заявіў, што пазыцыя Аляксандра Лукашэнкі наконт статусу анэксаванага Расеяй Крыму залежыць ад стасункаў Лукашэнкі з украінскімі ўладамі.
Дэпутаты Ровенскай і Львоўскай абласных радаў заклікалі прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і Вярхоўную Раду «аднавіць гістарычную справядлівасьць» і перайменаваць Расейскую Фэдэрацыю на Масковію, а яе грамадзян называць масквінамі.
У Масквы ёсьць шанц забясьпечыць спакойны пэрыяд навагодніх сьвят, заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг. Ён нагадаў аб праве краін самастойна вырашаць, ці імкнуцца ім да сяброўства ў NATO.
Паводле Анкі Фэльдхузэн, эўрапейскія палітыкі паслалі правільныя сыгналы Маскве. Да таго ж далейшага нарошчваньня расейскіх войскаў на мяжы з Украінай не назіраецца, патлумачыла яна.
У Кіеве адкрылася вулічная выстава «(Не)Зруйнаваная вера», прысьвечаная хрысьціянскім храмам, якія зьнішчаў бальшавіцкі рэжым.
Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў плян захадаў для рэалізацыі закону аб барацьбе з алігархамі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў пра неабходнасьць інтэнсыфікацыі дыпляматычнай дзейнасьці для атрыманьня налета пэрспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO і Эўрапейскім Зьвязе.
Мы прайшліся па адной з вуліц у цэнтры Кіева і спыталі мінакоў, што яны думаюць пра Аляксандра Лукашэнку, ці памянялася апошнім часам іх стаўленьне да беларусаў і якая будучыня, на іх думку, чакае Беларусь.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў амэрыканскіх грамадзян не выяжджаць ва Ўкраіну праз пашырэньне COVID-19 і ўзмацненьне пагроз з боку Расеі.
Былая дырэктарка ўкраінскай службы «Голас Амэрыкі» Міраслава Гангадзэ вернецца ў Кіеў і будзе адказваць за вяшчаньне «Голасу Амерыкі» з Усходняй Эўропы.
19 сьнежня беларускія мэдыкі і актывісты зладзілі ў Кіеве дыскусію «Нармалізацыя гвалту ў Беларусі». Прыводзім асноўныя тэзісы:
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі папярэдзіў, што нельга нядбайна ставіцца да разьмяшчэньня Расеяй ядзернай зброі ў трэціх краінах.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны, Служба бясьпекі і Офіс генэральнага пракурора расьсьледуюць «арганізацыю злачыннай схемы пастаўкі вугалю з часова акупаваных тэрыторый і фінансаваньні тэрарыстычных арганізацый „ДНР“ і „ЛНР“ у памеры 1,5 мільярда грыўняў».
Прэзыдэнты Літвы, Польшчы і Ўкраіны Гітанас Наўседа, Анджэй Дуда і Ўладзімір Зяленскі адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі.
Украінскія памежнікі зь сярэдзіны сьнежня атрымалі права праводзіць праверку асабістых рэчаў і аўтамабіляў грамадзян, якія знаходзяцца ў кантраляваным памежным раёне.
«Калі хто-небудзь з нашых саюзьнікаў у NATO папросіць перадаць дадатковыя сілы або часовыя элемּּэнты, мы разгледзім гэтае пытаньне», — зазначыў прадстаўнік Пэнтагону.
Паводле новага міністра эканомікі Нямеччыны, любыя ваенныя дзеяньні Расеі супраць Украіны абернуцца вялікімі праблемамі для ўводу новага газаправоду ў эксплюатацыю.
Ва Ўкраіне зафіксаваны першы выпадак заражэньня каранавірусам Sars-CoV-19 «омікрон». Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко.
У Кіеве пры падтрымцы беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці і ўкраінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў каманда творчай ініцыятывы «Actors For Future» правяла пэрформанс «НеМолчи». Галоўная ідэя — «ёсьць вірус, страшнейшы за ковід, і гэта вірус страху».
Пра тое, што асобныя краіны Эўразьвяза ня змогуць вытрымаць беларускі адказ на ўведзеныя ў дачыненьні да ўладаў Беларусі санкцыі заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль разьлічвае, што пры дапамозе міжнародных партнэраў напружанасьць у рэгіёне, выкліканая канцэнтрацыяй расейскіх войскаў каля ўкраінскіх межаў, удасца зьнізіць.
Краіны Захаду занепакоеныя павелічэньнем колькасьці расейскіх войскаў ля межаў Украіны.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў Расею зьменшыць напружанасьць у рэгіёне і адвесьці свае войскі ад межаў Украіны.
«Вельмі верагодна, што гэтай зімой Пуцін увядзе ў Беларусь расейскія войскі. Ён стварыў усе неабходныя інфармацыйныя і ваенныя ўмовы для гэтага і, верагодна, проста чакае, на яго думку, зручнага моманту».
Лукашэнка зьбіраецца наведаць Крым «у адпаведны момант». Пакуль жа анэксаваны Расеяй украінскі паўвостраў наведала дэлегацыя ягоных прапагандыстаў. Расейскія СМІ называлі візыт афіцыйным, а самі госьці — прыватным. Што яны там рабілі?
Рэйтынг сымпатый украінцаў сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў упершыню ачоліў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з 52,5%.
Вярхоўная рада Ўкраіны ўхваліла законапраект аб допуску ў краіну замежных вайскоўцаў для ўдзелу ў вучэньнях у 2022 годзе.
Загрузіць яшчэ