Паводле яго, штам быў выяўлены ў Цэнтры грамадзкага здароўя ў ноч на 18 сьнежня шляхам поўнагеномнага сэквэнцыяваньня.
«Чалавек, заражаны гэтым штамам каранавірусу, вярнуўся з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, дзе кантактаваў з хворымі на COVID-19. Пацыент працягвае лячыцца. Таксама праводзіцца эпідэміялягічнае расьсьледаваньне гэтага выпадку і дадатковае абсьледаваньне кантактных асобаў», — сказаў міністар.
Ляшко заклікаў жыхароў Украіны рабіць прышчэпкі і прытрымлівацца супрацьэпідэмічных мер, а таксама пазьбягаць паездак у краіны, дзе пашыраецца варыянт «омікрон».
Эўрапейскі цэнтар прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (ECDC) заявіў, што да студзеня або лютага штам «омікрон» стане дамінантным варыянтам у Эўропе.