Расея сканцэнтравала свае войскі каля межаў з Украінай. Экспэрты не выключаюць, што ў выпадку ваенных дзеяньняў адзін з удараў будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі. Ня так даўно Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку ваеннага канфлікту Беларусь не застанецца ў баку і падтрымае Расею.
Журналісты «Настоящего Времени» спыталі ў жыхароў памежнай зь Беларусьсю Чарнігаўскай вобласьці, ці баяцца яны нападу зь беларускай тэрыторыі і як цяпер жыве рэгіён, у які зусім нядаўна прыязджалі многія беларусы.