Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі выказаўся пра магчымасьць расейскай ядзернай зброі ў Беларусі


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас брыфінгу з падсумаваньнем вынікаў саміту «Ўсходняга партнэрства». Брусэль, 15 сьнежня 2021 г.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас брыфінгу з падсумаваньнем вынікаў саміту «Ўсходняга партнэрства». Брусэль, 15 сьнежня 2021 г.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі папярэдзіў, што нельга нядбайна ставіцца да разьмяшчэньня Расеяй ядзернай зброі ў трэціх краінах.

«Розныя запалохваньні, што да „падарожжа“ або „міграцыі“ ядзернай зброі з Расейскай Фэдэрацыі ў розныя куткі сьвету, — мы чулі неаднаразова. І пра разьмяшчэньне будучай ядзернай зброі на часова акупаванай тэрыторыі Крыму, і цяпер мы чуем інфармацыю наконт Беларусі», — сказаў Зяленскі на прэс-брыфінгу прэзыдэнтаў Літвы, Польшчы і Ўкраіны.

«Я лічу, што з такімі рэчамі нельга гуляць. А для Ўкраіны гэта даволі звычайная сытуацыя адносна чарговай інфармацыйнай атакі з боку Расеі і пэўных прадстаўнікоў Беларусі.

Прынамсі, мы будзем дакладна ведаць, калі гэта адбудзецца, дзе знаходзіцца частка ядзернай зброі Расеі».

Паводле Зяленскага, краіны NATO таксама ўвядуць жорсткія санкцыі супраць Расеі і Беларусі, калі зьявяцца доказы разьмяшчэньня ядзернай зброі ў трэцяй краіне. Таму прэзыдэнт Украіны лічыць, што расейскі ўрад на такі крок ня пойдзе.

  • 18 сьнежня міністар замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая разьмясьціць на сваёй тэрыторыі расейскую ядзерную зброю «для абароны ад агрэсіі NATO».
  • У кастрычніку ўкраінскія ўлады паведамілі, што Расея разьмясьціла ў часова акупаваным Крыме дзясяткі носьбітаў ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG