Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.
Аб перадачы Ўкраіне самалётаў F-16 заявілі Бэльгія, Нідэрлянды, Нарвэгія і Данія. Украіна разьлічвае ўжо сёлета летам атрымаць гэтую авіяцыйную тэхніку.
Расейскай арміі не ўдалося рэалізаваць іхную Харкаўскую апэрацыю, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Захадам дзеля захаваньня і разьвіцьця гэтых моваў будзе надавацца дзяржаўная падтрымка.
Кіеўская вобласьць мяжуе зь Беларусьсю. 24 лютага 2022 году расейскія войскі ажыцьцявілі напад на Сумскую, Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласьці зь беларускай тэрыторыі.
Дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе праблемы, якія ўзьнікаюць у ініцыятараў «саміту міру» ў Швайцарыі, адзначае завышаныя чаканьні адміністрацыі Ўладзіміра Зяленскага і разважае пра тое, як Кіеву варта ставіцца да Кітаю.
Украінскія вайскоўцы знайшлі беларускія электронныя кампанэнты ў пашкоджанай у часе баявых дзеяньняў расейскай тэхніцы.
31 траўня Раман Гарылык вярнуўся дадому з расейскага палону разам зь яшчэ 74 украінскімі вайскоўцамі і цывільнымі.
Дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае ўвядзеньне абавязковага вывучэньня ангельскай мовы ў дзіцячых садках і на ўсіх узроўнях адукацыі.
Сярод пералічаных арганізатараў і выканаўцаў незаконнага перамяшчэньня дзяцей няма Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова, якія фігуравалі ў адпаведных журналісцкіх расьсьледаваньнях.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне некаторыя яе грамадзяне спрабуюць нелегальна перабрацца за мяжу, каб ня трапіць на фронт. Некаторыя зь іх выбіраюць для гэтага ўкраінска-беларускую мяжу.
Асноўная мэта гэтай апэрацыі — стварыць масавую паніку ва ўкраінскім грамадзтве і адцягнуць войскі на поўнач краіны.
Лінія электраперадач адключалася на кароткі час. Прычыну пашкоджаньняў не назвалі.
Справу аб забойстве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага пакуль расьсьледуюць.
У часе супольнай апэрацыі з калегамі з Польшчы ў 2023 годзе на тэрыторыі краін Эўразьвязу ўжо затрымалі частку мігрантаў.
Івана Яравога затрымалі ў выніку «правакацыі злачынства». Свабода даведалася, як гэта было.
У 2019 годзе юрысты даказалі наяўнасьць парушэньня канкурэнцыі з боку Расеі, Беларусі і Малдовы і дабіліся ўвядзеньня высокіх ставак мыта для трох краін: зь Беларусі — 57,03%, з Расеі — 114,95%, з Малдовы — 94,46%. Тэрмін іх прымяненьня мусіў скончыцца сёлета ў чэрвені.
Дзясьнянскі раённы суд Чарнігава абвясьціў вырак. Стала вядома, што асуджаны ўцёк у Беларусь без дакумэнтаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў пятніцу падпісаў закон аб мабілізацыі асуджаных. Пра гэта паведаміла «РБК-Украіна» са спасылкай на картку закону на сайце Вярхоўнай Рады.
У расьсьледаваньні фігуруюць некалькі кампаній з Чэхіі, Славаччыны, Латвіі і па адной — зь Беларусі і Расеі.
Імёнаў узнагароджаных не называюць.
Адпаведнае пагадненьне паміж Украінай і Беларусьсю дзейнічала з 1993 году.
Выплаты будуць рабіць паводле праграмы Ukraine Facility.
Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што найперш Украіне патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны.
Яна не пагадзілася, пайшла ў суд супраць Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны і выйграла яго. Суд прызнаў, што адсутнасьць дзейнага пашпарта Беларусі не зьяўляецца доказам незаконнасьці знаходжаньня на тэрыторыі Ўкраіны, калі ёсьць дзейны дазвол на жыхарства.
Такім чынам Амэрыка дэманструе салідарнасьць з Украінай у час, калі Расея пашырыла фронт атакі на вайне.
У суботу ў Харкаўскай вобласьці другі дзень ідуць жорсткія баі. Расея заявіла, што захапіла пяць населеных пунктаў, а Украіна ў сваю чаргу сьцьвярджае, што адбівае атакі і кантралюе сытуацыю.
Амбасадары краін Эўрапейскага зьвязу ўзгаднілі праект, які апісвае гарантыі бясьпекі для Украіны. Пра гэта паведамляе нямецкая газэта Welt, якая азнаёмілася з дакумэнтам. Адзначаецца, што праект абазначаны як «канфідэнцыйны».
Ва Ўкраіне патлумачылі розьніцу ў прызыве асуджаных у войска з аналягічнымі падыходамі ў расейскіх ПВК.
Ва Ўкраіне дыскусія аб спрашчэньні легалізацыі іншаземцаў, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, працягваецца з 2014 году, калі баявыя дзеяньні пачаліся ў Данецкай і Луганскай абласьцях пасьля анэксіі Расеяй Крыму.
Двух палкоўнікаў гэтай службы падазраюць у падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Ўкраіны, кіраўнікоў СБУ і ГУР.
Бізнэсовец Ігар Каламойскі, які падазраецца ў арганізацыі заказнога забойства адваката Сяргея Карпенкі, будзе ўтрымлівацца пад вартай да 7 ліпеня 2024 году без права ўнесьці заклад.
9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай у Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі звольніў былога камандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны генэрала Валерыя Залужнага з вайсковай службы і іншым указам прызначыў яго надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Вялікай Брытаніі.
Беларуская амбасада мае запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, прыблізна 9 540 даляраў у эквіваленце.
Раней украінскія ўлады паведамлялі, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну папярэдзілі каля 10 замахаў на Ўладзіміра Зяленскага.
Кіеўская мытня не ўдакладніла назвы кампаніі, у якой сканфіскавалі беларускую тэхніку.
МЗС Расеі выклікала пасла Вялікай Брытаніі Найджэла Кейсі. Яму быў выказаны пратэст з прычыны заяў кіраўніка брытанскага МЗС Дэвіда Кэмэрана, што Ўкраіна можа прымяняць брытанскую зброю для ўдараў па расейскай тэрыторыі.
Ведамствы рэкамэндуюць не фатаграфавацца зь беларусамі і расейцамі, на цырымоніях узнагароджваньня трымацца на магчымай адлегласьці, а ў выпадку правакацый паведамляць кіраўніцтву ўкраінскай дэлегацыі.
Паводле сьледзтва, украінец дапамагаў Расеі легалізаваць «паралельны імпарт», які расейскі ўрад узаконіў пасьля ўвядзеньня санкцый за ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.
Сярод зваротаў у КДБ, якія выклалі ў сеціве «Кібэрпартызаны», стала вядома пра гісторыю яшчэ адной украінкі, якую ў Беларусі асудзілі за выведную дзейнасьць.
У кастрычніку 2022 году Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць Мазырскага НПЗ.
З боку Беларусі пакуль не фіксуюць спробаў прарыву дывэрсійных груп.
Афармленьне і пропуск празь мяжу ў двух кірунках ажыцьцяўляецца ў звычайным рэжыме.
Украіна патлумачыла немагчымасьць выкананьня канвэнцыі вайной, якую супраць яе вядзе Расея.
Найвышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны пастанавіў арыштаваць да 26 чэрвеня міністра аграрнай палітыкі краіны Міколу Сольскага, якога падазраюць у незаконным прысваеньні дзяржаўнай зямлі.
Адзін з палонных украінцаў, якога ўдалося абмяняць у траўні 2022 году, расказаў, як яго затрымалі расейскія вайскоўцы і зьдзекаваліся перад адпраўкай спачатку ў Беларусь, а адтуль, перш чым абмяняць, перавозілі яшчэ ў некалькі расейскіх гарадоў.
Пад арышт трапіла база адпачынку «Луч», што ў сяле Грыбаўка Адэскай вобласьці. База мае 8 корпусаў на першай лініі ад мора. Сама кампанія знаходзіцца ў Адэсе.
Кантрабандай займаліся грамадзяне Беларусі і Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ