Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каля 90% прадпрыемстваў расейскага ВПК будуць пад абстрэлам». Што вядома пра ўкраінскую ракету «Флямінга». ВІДЭА


На сакрэтным прадпрыемстве ва Ўкраіне распрацавалі новую крылатую ракету, якую неафіцыйна назвалі «Флямінга».

Паводле слоў Ірыны Церах, тэхнічнага дырэктара кампаніі Fire Point, якая займаецца вытворчасьцю, «Флямінга»

  • мае максымальную ўзьлётную вагу ў 6 тон,
  • ляціць на цьвёрдым ракетным паліве з турбарэактыўным рухавіком, якія распрацавалі ўкраінскія навукоўцы.
  • Максымальная далёкасьць — 3000 км.
  • Дакладнасьць — да 14 мэтраў на максымальнай адделенасьці.
  • Максымальная хуткасьць — 900 км/г.
  • Грузападымальнасьць — 1150 кг.

Авіяцыйны экспэрт Валеры Раманенка сьцьвярджае, што з такой далёкасьцю «каля 90% прадпрыемстваў расейскага ВПК будуць пад абстрэлам», бо яны месьцяцца ў Маскоўскай вобласьці, Паволжы і на Ўрале.

Міністар абароны Ўкраіны Дзяніс Шмыгаль назваў ракеты «магутнай зброяй».

Але ў войсках яе яшчэ няма.

Прэзыдэнт Ўкраіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што выпрабаваньні ракеты прайшлі пасьпяхова, але падкрэсьліў, што масавая вытворчасьць яшчэ не пачалася.

«Я лічу, што мы ня можам шмат пра гэта гаварыць, пакуль у нас няма магчымасьці прымяніць сотні ракет», — сказаў ён, дадаўшы, што «да канца сьнежня ці ў студзені-лютым павінна быць масавая вытворчасьць».

На сёньня кампанія вырабляе прыблізна адну ракету ў дзень, але плянуе нарасьціць вытворчасьць да сямі ўжо да кастрычніка, што дазволіць выпускаць да 210 ракет у месяц.

Што да назвы — яна ўзьнікла праз курʼёз. Першыя вэрсіі ракеты памылкова пафарбавалі ў ружовы колер, таму яе назвалі «Флямінга». Назва прыжылася, і яе вырашылі не мяняць, — апавялі ў кампаніі. Колер жа зьмянілі на чорны. На кадрах, апублікаваных Associated Press — на корпусе англамоўны надпіс «Зь любоўю — з Украіны» з жоўта-блакітным контурам сэрца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG