Уначы 28 жніўня Расея нанесла атакавала Ўкраіну каля 600 бесьпілётнікамі і 31 ракетай. Загінулі 19 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці. Яшчэ 52 атрымалі раненьні. У Кіеве ракета трапіла ў пяціпавярховік, разбураныя жылыя дамы, пацярпелі офісы прадстаўніцтваў ЭЗ і Вялікабрытаніі, а таксама рэдакцыя ўкраінскай службы Радыё Свабода.
Кіт Келаг назваў гэтыя ўдары «абуральнымі нападамі» і падкрэсьліў, што яны ставяць пад пагрозу мірныя ініцыятывы, якія прасоўвае Дональд Трамп.
«Мінулай ноччу Расея ўчыніла другую па велічыні паветраную атаку ў гэтай вайне, выкарыстаўшы 600 бесьпілётнікаў і 31 ракету. Мэты? Не салдаты і зброя, а жылыя раёны ў Кіеве — былі ўзарваныя грамадзянскія цягнікі, офісы місій ЭЗ і Вялікабрытаніі, а таксама мірныя жыхары.
Гэтыя абуральныя напады пагражаюць міру, якога дамагаецца прэзыдэнт ЗША», — напісаў Кіт Келаг у сетцы Х.
Удары па Кіеву выклікалі абурэньне і ў Эўропе. Старшыня Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен асудзіла атаку і паабяцала максымальны ціск на Маскву.
Форум