Інфармацыя аб гэтым зьявілася на сайце Вярхоўнай Рады Ўкраіны, паведамляе Ўкраіская служба Радыё Свабода.
Гэта адбылося на фоне акцый пратэсту супраць прынятага тры дні таму закона, які, на думку яго крытыкаў, пазбаўляе іх незалежнасьці.
Зяленскі раней у чацьвер паведаміў аб падрыхтоўцы сваёй вэрсіі законапраекта аб дзейнасьці Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Ўкраіны (НАБУ) і Спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП). Паводле слоў прэзыдэнта Зяленскага, ён узмоцніць незалежнасьць антыкарупцыйных органаў і «стане адказам» на рэакцыю грамадзтва.
Згодна з праектам, пра які пішуць украінскія СМІ, генпракурору будзе забаронена даваць указаньні супрацоўнікам НАБУ і САП. У той жа час уводзяцца абавязковыя праверкі на паліграфе для дэтэктываў НАБУ з доступам да дзяржаўнай таямніцы. Іх будзе праводзіць СБУ, спэцслужба таксама будзе ацэньваць ляяльнасць усіх супрацоўнікаў сілавых і антыкарупцыйных органаў, каб выявіць магчымыя дзеяньні ў інтарэсах Расеі. Супрацоўнікам НАБУ таксама забароняць выезд за мяжу на час ваеннага становішча, акрамя службовых паездак.
У Нацыянальным антыкарупцыйным бюро, кіраўніцтва якога выказвала нязгоду з прынятым два дні таму законам, што фактычна падпарадкоўваў яго генпракурору, паведамілі, што прынялі ўдзел у падрыхтоўцы законапраекта, які ўнёс у Раду Ўладзімір Зяленскі, і адзначылі, што гэты дакумэнт адновіць усе паўнамоцтвы і гарантыі незалежнасьці НАБУ і САП.
Форум