Паводле матэрыялаў справы, заяву на Грабеншчыкова напісаў дэпутат Дзярждумы ад «Единой России».
У Паўднёвым акруговым вайсковым судзе ў Растове-на-Доне пачалі разглядаць адну з самых масавых справаў супраць украінскіх ваеннапалонных. У ёй праходзяць 24 чалавекі, зьвязаныя з полкам «Азоў».
Антываенны актывіст расказваў адвакату пра катаваньні і неаднаразова паведамляў, што яму пагражаюць забойствам.
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Адам Дэлімханаў кіраваў чачэнскімі вайскоўцамі пры штурме Марыюпалю.
У двух рэгіёнах Расеі раненьні атрымалі пяць грамадзян.
Афіцыйны Менск «прапрацоўвае магчымасьці» адукацыйнага супрацоўніцтва з акупаванымі Расеяй часткамі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласьцей Украіны.
У 2022 годзе сотня кампаніяў зь «недружалюбных» краінаў, якія засталіся ў Расеі пасьля яе поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, павялічыла прыбытак у паўтара раза — да 1,1 трыльёна расейскіх рублёў (13 мільярдаў даляраў у эквіваленце).
Расейская эліта стамілася ад вайны і хоча яе спыненьня, хаця і сумняваецца, што Пуцін прыпыніць баявыя дзеяньні.
Зьнішчэньне дамбы Кахоўскай ГЭС істотна зьмяніла геаграфію і рэльеф прыфрантавога ўчастку Херсоншчыны на поўдні Ўкраіны.
Неўзабаве плянуецца правесьці электронны аўкцыён для закупкі бесьпілётнікаў.
Польшча дэпартавала ў Расею былога супрацоўніка контраразьведвальнага падразьдзяленьня ўпраўленьня ФСБ па Дагестане Эмрана Наўрузбекава, які ўцёк з Расеі ў 2017 годзе, публічна расказаў пра фабрыкацыю ведамствам «тэрарыстычных спраў», а потым папрасіў у польскіх улад палітычнага прытулку.
Дэпутата Дзяржаўнай Думы Канстанціна Затуліна могуць пазбавіць шэрагу думскіх пасад і выключыць з фракцыі «Единая Россия» за яго выказваньні аб вайне ва Ўкраіне, у якіх ён засумняваўся ў дасягненьні мэт так званай «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».
Паводле экспэртаў, рэакцыя ў асноўным канцэнтруецца «на інфармацыйных эфэктах» і няма ніякіх прыкмет таго, што расейскае кіраўніцтва вызначыла больш шырокую палітыку дзеля прадухіленьня далейшых абмежаваных рэйдаў у памежныя расейскія рэгіёны.
У Расеі на акцыях у падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага затрымалі як найменей 90 чалавек, падлічыў праваабарончы праект «ОВД-Инфо».
У канцы траўня Ўладзіслаў Кузьняцоў наведаў зону баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны, перадаў чукоцкім вайскоўцам гуманітарны груз.
Расея пры гэтым патрабуе аднавіць свой экспарт аміяку праз Украіну.
Ва ўмовах вайны і адсутнасьці доступу незалежных журналістаў на месцы падзей немагчыма спраўдзіць, хто стаіць за атакамі і абстрэламі расейскіх рэгіёнаў.
Сваякам і набліжаным прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, як сьцьвярджаецца, належыць канглямэрат зямельных уладаньняў вакол яго афіцыйнай рэзыдэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове.
У адкрытых крыніцах адзначаецца, што гэты самалёт пабудавалі ў Варонежы і перадалі Міністэрству абарону ў 2013 годзе.
Дарогу да помніку, што быў сымбалем дружбы трох народаў, назвалі «танканебясьпечным кірункам», які ўкраінцы маглі нібыта выкарыстаць для атакі на расейскую тэрыторыю.
Сабралі інфармацыю па стане на раніцу 30 траўня.
Гэтае пагадненьне не працавала з 2007 году, пасьля ўвядзеньня Расеяй аднабаковага мараторыю.
Крытычных разбурэньняў няма.
«Расея даўно мае ядзерную зброю, якая здольная паразіць любую цэль, у якую можна пацэліць і з тэрыторыі Беларусі, і ISW працягвае ацэньваць, што вельмі малаверагодна, што Пуцін будзе выкарыстоўваць ядзерную зброю ва Ўкраіне ці дзе-небудзь яшчэ».
Дзярждума РФ у чацьвер адразу ў другім і трэцім чытаньнях ухваліла законапраект аб штрафах за мапы, якія адмаўляюць, на думку дэпутатаў, тэрытарыяльную цэласнасьць Расеі.
Да 1 чэрвеня асноўная частка «Вагнэра» павінна перабазавацца ў тылавыя лягеры, заявіў Прыгожын.
Раней авіясалён не адмянялі нават падчас пандэміі каранавіруса.
Для рэагаваньня на расейскую атаку далучылі падразьдзелы зэнітных ракетных войскаў, авіяцыю і мабільныя групы супрацьпаветранай абароны.
Яўгеній Прыгожын перакананы, што дзеяньні расейскай арміі прывялі не да тых вынікаў, на якія разьлічвалі ў Крамлі.
Кватэра, пра якую заявіў кіраўнік акупацыйнай улады Крыму Сяргей Аксёнаў, належыць жонцы Ўладзіміра Зяленскага Алене.
Расейскія СМІ выклікалі і ўзмацнілі паніку ў мясцовых жыхароў і ў грамадзтве Расеі.
Расейскія тэлеграм-каналы паведамілі, што ўвечары 22 траўня адбыўся выбух у будынку Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі ў Белгарадзе. Улады заявілі, што адбылася атака баявых дронаў.
Чалавек, якога назвалі Мікалаем Швяцом, заклікаў прэзыдэнта Ўкраіны зрабіць усё, каб яго вызваліць, бо яму пагражае сьмяротная кара, а сваякоў забясьпечыць аховай.
Прадстаўнік легіёну заявіў, што гэта першая пасьпяховая «міратворчая апэрацыя на тэрыторыі Белгарадзкай вобласьці», праведзеная сумесна з Расейскім добраахвотніцкім корпусам.
Сьледчы камітэт Расеі завочна прад’явіў абвінавачаньні пракурору і судзьдзі Міжнароднага крымінальнага суду за рашэньне пра арышт «заведама невінаватых» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і расейскага дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай.
Прадстаўніцтва Greenpeace працуе ў Расеі з 1992 году.
На паэта і музыку Барыса Грабеншчыкова ў Расеі склалі пратакол аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі (частка 1 артыкул 20.3.3 КаАП РФ), паведамляе «Мэдыязона».
Паліцыянты праводзяць ператрусы ў палітыкаў адразу ў некалькіх рэгіёнах Расеі.
Мэханізм канфіскацыі расейскіх актываў мусіць стаць наступным крокам пасьля стварэньня рэестру шкоды.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, адказваючы на пытаньні СМІ пасьля сустрэчы ў Маскве са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, расказаў аб пашпартным кантролі на беларуска-расейскай мяжы, які нядаўна ўвялі.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 16–17 траўня знаходзіцца з візытам у Расеі.
Перад гэтым Украіна на поўначы і паўночным захадзе краіны ўзмацніла супрацьпаветраную абарону мабільнымі групамі, а ў красавіку на мяжы зь Беларусьсю разьмясьціла амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплексы Avenger.
І Расея, і Ўкраіна называюць толькі чужыя страты, пазьбягаючы ўдакладненьня аб сваіх загінулых і параненых.
Цяпер Армэнія мусіць «шукаць новыя мэханізмы і пастаўкі ўзбраеньня», паколькі Расея не выконвае кантрактаў, падпісаных у 2021 годзе вартасьцю «сотні мільёнаў даляраў».
У расьсьледаваньні сьцьвярджаецца, што гэта адбываецца празь нястачу запчастак да самалётаў.
У Іркуцкай вобласьці РФ у сяле Піваварыха дэмантавалі помнікі рэпрэсаваным пры Сталіну палякам і літоўцам.
Дэфіцыт фэдэральнага бюджэту ў Расеі за студзень — красавік 2023 году склаў 3,4 трыльёна расейскіх рублёў, перавысіўшы заплянаваны на ўвесь год паказьнік у 2,9 трлн рублёў, вынікае з папярэдніх дадзеных міністэрства фінансаў РФ.
Грузія разарвала з Расеяй дыпляматычныя дачыненьні ў 2008 годзе.
Раней расейская акупацыйная ўлада забараніла супрацоўнікам Запароскай АЭС выяжджаць з Энэргадару.
Аляксандра Лукашэнку МЗС Украіны ў заяве не згадала.
Загрузіць яшчэ