Ад выбуху ў Сергіевым Пасадзе пад Масквой на оптыка-мэханічным заводзе пацярпелі як мінімум 11 грамадзян. Праз гадзіну экстраныя службы Расеі ўдакладнілі, што колькасьць пацярпелых павялічылася да 56, шэсьць зь якіх знаходзяццца ў рэанімацыі.
Як паведамляюць расейскія СМІ, у суседніх жылых будынках ад выбуху выбітыя шыбы. Мясцовая адміністрацыя абвясьціла эвакуацыю супрацоўнікаў з тэрыторыі заводу.
Пашкоджаньні атрымалі 38 шматкватэрных будынкаў.
Пазьней расейскія СМІ з спасылкай на надзвычайныя службы ўдакладнілі, што выбух адбыўся на складзе зь піратэхнічнай прадукцыяй, а прычынай выбуху сталі парушэньні тэхналягічнага працэсу.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін пад раніцу 9 жніўня паведаміў аб нібыта спробе новай атакі бесьпілётнікаў.
«Адзін [зьбілі] у раёне Дамадзедава, другі ў раёне Менскай шашы. Інфармацыі аб пацярпелых у выніку падзеньня рэшткаў няма. Надзвычайныя службы працуюць на месцы», — напісаў Сабянін у сваім тэлеграм-канале.