Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заявілі, што вывезьлі з Украіны больш за паўмільёна дзяцей, у тым ліку зь цяжкімі паталёгіямі


17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Архіўнае фота
17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Архіўнае фота

Як адзначаецца ў справаздачы ўпаўнаважанай Расеі па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, якую шукае Міжнародны крымінальны суд, «пераважная частка няпоўнагадовых прыбылі з бацькамі або іншымі сваякамі».

Расея з пачатку ваеннага ўварваньня ў лютым 2022 году «прыняла каля 4,8 мільёнаў жыхароў Украіны і рэспублік Данбасу, зь якіх больш 700 тысяч — дзеці».

Як адзначаецца ў справаздачы ўпаўнаважанай Расеі па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, «пераважная частка няпоўнагадовых прыбылі з бацькамі або іншымі сваякамі».

Сярод вывезеных Расея дзяцей — каля 1,5 выхаванцаў устаноў для сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у тым ліку 52 дзіцяці зь цяжкімі паталёгіямі.

Цягам 2022 году Марыя Львова-Бялова зрабіла 10 паездак на акупаваную Расеяй тэрыторыю Ўкраіны ў Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцях.

Паводле статыстычных зьвестак украінскага ўраду, ва Ўкраіне ў 2020 годзе пражывала 6 614 287 дзяцей.

Згодна з інфармацыяй уладаў Украіны, з 24 лютага Расея незаконна перамясьціла на сваю тэрыторыю 19 546 дзяцей. Гэта толькі тыя выпадкі, якія змаглі зафіксаваць афіцыйна, калі бацькі, апекуны або сьведкі дэпартацыі паведамлялі аб гэтым у Нацыянальнае інфармацыйнае бюро Ўкраіны.

Украінскія праваабаронцы пераконваюць, што Расея гвалтоўна вывезьлі з Украіны «сотні тысяч» дзяцей, пераважна з Марыюпалю, Херсонскай, Харкаўскай і Кіеўскай абласьцей.

Дзяцей з Украіны разьмяшчалі ў дзіцячых установах Расеі, у выніку чаго дзіцячыя будынкі і інтэрнаты былі перапоўненыя. Менавіта таму дэпартаваных дзяцей намагаліся перадаць на выхаваньне ў сем’і. Вядомы выпадкі, калі пры гэтым дзецям мянялі імёны і прозьвішчы.

  • 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.
  • Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэньне. Офіс генпракурора Ўкраіны пачаў крымінальнае вядзеньне па факце «прымусовай дэпартацыі больш як 19 тысяч дзяцей» з акупаваных тэрыторый Данбасу, Луганскай, Запароскай, Херсонскай і Харкаўскай абласьцей, у тым ліку ў Беларусь.
  • У канцы красавіка ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, якая тычыцца прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей і дарослых у Расею. У ёй адзначаецца, што згодна з нормамі міжнароднага права прымусовая дэпартацыя — гэта прыкмета генацыду, таму ўсе выпадкі павінны расьсьледавацца, а ўсе, хто мае да іх дачыненьне, — панесьці адказнасьць.
  • У канцы чэрвеня НАУ перадала пракурору Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карыму Хану доказы ваенных злачынстваў у выглядзе незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый у Беларусь. Паводле матэрыялаў дасье, у пэрыяд зь верасьня 2022 году па цяперашні час у Беларусь з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны вывезьлі больш за 2100 дзяцей.
  • 18 ліпеня аўтары дакладу Эўрапарлямэнту заклікалі Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі за гвалтоўны вываз дзяцей з акупаваных Расеяй земляў Украіны.
  • Кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў падчас сваёй чарговай паездкі на Данбас перадаў гуманітарную дапамогу і зьняўся ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь-1», дзе прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.
  • 19 ліпеня міністар замежных спраў Украіны Дзьмітрый Кулеба заклікаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт генэральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG