Эўракамісар у пытаньнях унутранага рынку Т’еры Брэтон 5 чэрвеня заявіў, што Эўразьвяз распрацаваў плян замяшчэньня газу з РФ.
Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр 5 чэрвеня заклікаў да стварэньня прамежкавага этапу паміж супрацоўніцтвам і паўнапраўным сяброўствам у ЭЗ для такіх краін, як Украіна і Малдова.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары Прагі прадставілі беларускую культуру на Дні Польшчы ў чэскай сталіцы. Польскія дыпляматы вырашылі сёлета зьмяніць фармат свайго галоўнага сьвята ў Празе і запрасілі ў якасьці адмысловых гасьцей беларусаў і ўкраінцаў.
У Данецкай вобластці ў выніку абстрэлаў згарэў Усіхсьвяцкі скіт Сьвятагорскай лаўры. Гэта быў самы вялікі драўляны храм Украіны.
У Чыце 4 чэрвеня адбыўся мітынг супраць росту цэнаў. Актывісты прапанавалі ўнесьці ў праект рэзалюцыі пункт аб адстаўцы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Телеграм-канал палку Каліноўскага — беларусаў, якія ваююць за Ўкраіну — паведамляе пра тое, што байцы злучэньня атрымалі ўкраінскія ўзнагароды.
Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк, выступаючы па ўкраінскім ТБ, заявіў, што ўкраінскае кіраўніцтва ня бачыць сэнсу ў перамовах з Расеяй, пакуль не дасягнутыя істотныя посьпехі на полі бою.
Гістарычныя крокі Фінляндыі і Швэцыі для ўступленьня ў NATO пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну сутыкаюцца з супрацьдзеяньнем з боку Турэччыны, якая пагражае накласьці вэта на пашырэньне вайсковага саюзу.
Сёьння апублікаваныя і ўступаюць у дзеяньне рашэньні Эўрарады, якія тычацца пашырэньня санкцый супраць Расеі і Беларусі.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін паставіў перад сваімі памочнікамі задачу знайсьці спосабы дапамагчы Расеі, аднак зрабіць гэта так, каб не аказацца пад заходнімі санкцыямі.
Прадстаўніцы беларускай нацыянальнай меншасьці i беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у Чэхіі сустрэліся на гэтым тыдні з рэктарам Чэскага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Празе Войцехам Пэтрачэкм і прарэктарам па міжнародных сувязях Олдржыхам Старым.
У Чэхіі рыхтуецца да прыняцьця закон Lex Ukrajina 2, у якім сярод іншага прадугледжваецца адказнасьць Расеі і рэжыму Лукашэнкі за вайну ва Ўкраіне. Закон істотна абмяжоўвае магчымасьць атрыманьня візаў для беларусаў.
Францускае старшынcтва ў Эўразьвязе паведамляе, што ў межах шостага пакету санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі і Расеі прадугледжанае адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.
Эмбарга на расейскую нафту ня будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак. Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага сьпісу на патрабаваньне Вугоршчыны.
Літва выдаткуе раней сабраныя 5 мільёнаў эўра на боепрыпасы для Bayraktar і гуманітарную дапамогу для Ўкраіны.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу адхіліў скаргу расейскага бізнэсоўца Яўгена Прыгожына, вядомага як «кухар Пуціна», на ўнясеньне яго ў санкцыйны сьпіс, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
Нямеччына неўзабаве паставіць Украіне сучасныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, выступаючы ў сераду ў Бундэстагу.
31 траўня намесьнік міністра абароны Літвы накіраваўся ў Турэччыну, каб купіць бесьпілётны лятальны апарат «Байрактар», які затым перададуць украінскім вайскоўцам. 5 мільёнаў эўра на куплю бесьпілётніка сабралі ўсяго за тры дні за кошт ахвяраваньняў звычайных людзей.
Кіраўнік італьянскага ўрада Марыё Драгі заявіў, што Ўкраіна не атрымае статус кандыдата ў ЭЗ на саміце Зьвязу (на пасяджэньні Рады ЭЗ) у чэрвені, паведамляе агенцтва ANSA
Эмбарга на расейскую нафту ня будзе поўным, але ахопіць звыш каля 90% паставак.
Амбасадары краін Эўразьвязу 30 траўня не змаглі дамовіцца аб санкцыях на імпарт расейскай нафты.
Амбасадары Эўразьвязу сёньня чарговы раз ня здолелі ўзгадніць рашэньне аб шостым пакеце санкцыяў супраць Расеі. Пра гэта паведаміў журналіст Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк у Twitter.
Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс падпісаў у сераду закон, які дазваляе масавую здабычу прыроднага газу з радовішчаў, разьмешчаных на дне Чорнага мора.
Эўразьвяз у рамках санкцый замарозіў актывы Цэнтрабанку Расеі на суму каля 23 млрд эўра, паведаміў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэндэрс. Ягоныя словы прыводзіць агенцтва Reuters. ЗША замарозілі актывы расейскага ЦБ на $100 млрд.
У сьпіс неўязных у Латвію ўнесьлі кіраўнікоў юрмальскага санаторыю «Беларусь», які належыць дзяржаўным структурам Беларусі, і «Бурштынавы бераг», якім валодаюць дзяржаўныя структуры Расейскай Фэдэрацыі.
Дзяржаўная Дума РФ прыняла адразу ў трох чытаньнях папраўкі да закону «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», якія скасоўваюць верхнюю ўзроставую мяжу для заключэньня кантракту з Узброенымі сіламі РФ. Тэкст закону апублікаваны на сайце парлямэнту.
Амэрыканскі бізнэсовец і філянтроп, заснавальнік фонду «Адкрытае грамадзтва» Джордж Сорас заклікаў «як мага хутчэй» нанесьці паразу Ўладзіміру Пуціну ва Ўкраіне.
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан абвясьціў надзвычайнае становішча. Паводле прэмʼера, яно ўводзіцца з прычыны вайны ва Ўкраіне, «канца якой не відаць». Орбан матываваў такі рэжым «прасторай для манэўру і магчымасьцю неадкладнага рэагаваньня» на наступствы расейскага ўварваньня.
Сьцяна на мяжы Польшчы і Беларусі, якая ўзводзіцца польскім бокам для прадухіленьня нелегальнага пранікненьня мігрантаў, павінная быць дабудаваная да канца чэрвеня.
Рада ЭЗ 24 траўня ухваліла выдзяленьне чацьвёртага траншу дапамогі з Эўрапейскага фонду міру (EPF) у памеры 500 млн эўра, які падтрымае здольнасьць і ўстойлівасьць Узброеных сіл Украіны для абароны сувэрэнітэту краіны.
Міністры эканомікі і фінансаў краін Эўразьвязу на сваім пасяджэньні 24 траўня дазволілі часовую лібэралізацыю гандлю і ўхвалілі іншыя гандлёвыя саступкі ў дачыненьні да некаторых украінскіх тавараў.
Дзяржаўны сакратар у эўрапейскіх справах пры Міністэрстве замежных спраў Францыі Клеман Бон заявіў, што ўступленьне Украіны ў ЭЗ можа заняць 15-20 гадоў.
Партугалія надасьць Украіне да 250 мільёнаў эўра фінансавай падтрымкі — адпаведны мэмарандум падпісалі 21 траўня ў Кіеве прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль і прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта, паведаміў у Тэлеграме кіраўнік ураду Ўкраіны.
Наста Захарэвіч наведала мітынгі прыхільнікаў і праціўнікаў зносу помніка савецкім вайскоўцам ў сталіцы Латвіі. Захаваньне помніка — гэта не пытаньне павагі да продкаў, а пытаньне, ці прытрымліваецеся вы расейскіх правілаў гульні, лічыць яна.
Спэцыяльны прадстаўнік ЭЗ у правах чалавека Эйман Гілмар апублікаваў адкрыты ліст зьняволеным журналістам і супрацоўнікам СМІ ў Беларусі з нагоды Дня палітычнага вязьня ў Беларусі, абвешчанага на дзень 21 траўня праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Старшыня рады дырэктараў расейскай кампаніі «Роснефть», былы канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр заявіў, што ня можа заставацца на сваёй пасадзе.
Нямецкі ўрад да заканчэньня ўнутранага працэсу NATO па прыёме новых членаў ухваліў далучэньне да альянсу Швэцыі і Фінляндыі.
У сакавіку экспарт кітайскіх тэхналёгій у Расею зьнізіўся ў некалькі разоў. Пэўна, Кітай баіцца парушыць санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненьні да Расеі.
ЗША сумесна з заходнімі краінамі плянуюць дапамагчы Ўкраіне з пастаўкамі пшаніцы і кукурузы на сусьветныя рынкі. Цяпер прапрацоўваюцца шляхі вывазу тавараў, якія знаходзяцца на складах партоў, заблякаваных з прычыны нападу Расеі.
Аўтарытэтны ваенны экспэрт, аўстралійскі генэрал у адстаўцы Мік Раян ацаніў прынцыпы, паводле якіх дзейнічае ўкраінскае войска і якія, на яго думку, дазваляюць яму пасьпяхова адбіваць націск большага колькасьцю суперніка.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін настолькі асабіста ўцягнуты ў вайну ва Ўкраіне, што прымае апэратыўныя і тактычныя рашэньні «на ўзроўні палкоўніка», пішуць The Guardian і The Times са спасылкай на заходнія вайсковыя крыніцы.
У G7 і Эўразьвязе ужо абмяркоўваюць прапановы аб канфіскацыі замарожаных актываў расейскай дзяржавы і іх выкарыстаньні для аднаўленьня Ўкраіны, заявіў кіраўнік Міністэрства фінансаў Нямеччыны Крыстыян Лінднэр.
Беларусь магла падоўжыць рэжым бязьвізавага ўезду для жыхароў Літвы і Латвіі ў інтарэсах сваіх спэцслужбаў, заявіў кіраўнік камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароне (КНБА) літоўскага парлямэнту Лаўрынас Кашчунас.
Парушэньне экспарту ўкраінскага збожжа з прычыны дзеяньняў Расеі могуць узмацніць недахоп харчоў ва ўсім сьвеце, сьцьвярджаюць экспэрты.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон 16 траўня прыняў адстаўку прэмʼер-міністра краіны Жана Кастэкса, паведамляе AFP. Разам зь ім сышоў у адстаўку і ўрад Францыі.
У Нямеччыне ўсьвядомілі, што расейскі газ — гэта зброя, лічыць міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба.
Парлямэнт Харватыі прыняў закон, паводле якога эўра з 1 студзеня наступнага году стане афіцыйнай валютай у краіне, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. За гэта прагаласавалі 117 дэпутатаў, супраць былі толькі трое.
Дэпутаты Рыскай думы на пазачарговым паседжаньні 13 траўня прынялі рашэньне зьнесьці ўсталяваны ў часы СССР помнік савецкім вайскоўцам. Частка латвійскай грамадзкасьці лічыць яго адным з сымбаляў савецкай акупацыі.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква моцна сумняваецца ў «бяскрыўднасьці» імкненьня Ўкраіны ўступіць у Эўразьвяз.
Загрузіць яшчэ