Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пабудавала ўздоўж мяжы зь Беларусьсю ўжо 140 км сьцяны


Агароджа на польска-беларускай мяжы
Агароджа на польска-беларускай мяжы

Польшча пабудавала ўздоўж мяжы зь Беларусьсю ўжо 140 км сьцяны, паведамляе ў «Твітэры» Памежная служба краіны.

«У найбліжэйшыя дні пачнецца ўстаноўка электроннага бар’ера», — удакладняецца ў рэлізе.

Будаўніцтва сьцяны пачалося ў студзені гэтага года. Працягласьць завершанага абʼекта, як чакаецца, складзе 186 км, вышыня мэталічных канструкцый — 5,5 мэтра.

Рашэньне аб будаўніцтве загароды было прынятае пасьля міграцыйнага крызісу 2021 года, у якім краіны ЭЗ абвінавацілі кіраўніцтва Беларусі.

Мінулай восенню ў асобныя дні фіксавалася больш як 1,5 тыс. спроб нелегальнага пераходу граніцы. У апошнія тыдні спробы незаконна трапіць на тэрыторыю краіны робіць па некалькі дзясяткаў мігрантаў у суткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG