Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 С.Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады А.Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго кандыдата ў дэпутаты, хаця ў акрузе іх чатыры.