Вярхоўны суд надаў статус кандыдата ў дэпутаты Аляксею Туровічу. Прэтэнзіі да яго зводзіліся да таго, што прадаў свой аўтамабіль па генэральнай даверанасьці, але ня зьняў яго з уліку. Суд палічыў, што ў дадзенай сытуацыі не было злоснага намеру.
У выбарчых дакумэнтах Аляксей Туровіч прадстаўлены як індывідуальны прадпрымальнік. Насамрэч ён актор і рэжысэр. Спадар Туровіч вылучаўся як незалежны кандыдат і працягне выбарчую гонку ў 102-й Сухараўскай акрузе. Тут разам зь ім балятуецца, дарэчы, і Вольга Казуліна.
Вярхоўны суд задаволіў таксама скаргу менскага прадпрымальніка Ўладзімера Маркава. У яго ня быў зьняты з уліку аўтамабіль “Запарожац”, “узрост” якога 26 гадоў. Спадар Маркаў - уладальнік прыватнага прадпрыемства. Ён працягне выбарчую гонку ў 91-й Шабаноўскай выбарчай акрузе. Ад аб’яднаных дэмсілаў тут балятуецца Аляксандар Бухвостаў.
Кампанію ім мог скласьці і яшчэ адзін кандыдат — Аляксандар Лагвінец. Але Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньні акруговай выбарчай камісіі і Цэнтравыбаркаму аб адмове яму ў рэгістрацыі. Адвакатка Лагвінца Вера Страмкоўская цьвердзіць, што да гэтай скаргі ў вышэйшай судовай інстанцыі паставіліся фармальна:
“Я лічу, што рашэньне ня мае ў сабе асноўных момантаў скаргі, на якую мы спасылаліся. Суд іх наагул абышоў. Ён ня даў ацэнкі нашым найважнейшым аргумэнтам. А мы зьвярталі ўвагу на тое, што ў рашэньні акруговай камісіі і ў пастанове Цэнтральнай камісіі называюцца розныя сумы грошай, якія нібыта не паказаў спадар Лагвінец, і розныя палажэньні дэклярацыі. Па сутнасьці гэтыя два юрыдычныя дакумэнты адрозьніваюцца паміж сабою. І гэта супярэчыць вельмі сур’ёзна выбарчаму заканадаўству”.
Сышоў з выбарчай гонкі і Мікола Статкевіч. Ён таксама зьвяртае ўвагу на тое, што ў Вярхоўным судзе абмінулі ўвагай ягоную прававую калізію: што вышэй — Канстытуцыя ці Выбарчы кодэкс?
“Суд абышоў гэтае пытаньне. Ён зрабіў выгляд, што ўдзел у выбарах і ўдзел у галасаваньні — гэта тое самае. Хаця Канстытуцыя цьвердзіць пра іншае. Ён проста не адказаў на гэтае пытаньне. Яны прыкінуліся дурнямі, калі можна так сказаць”.
У кодэксе сапраўды запісана, што тыя, хто мае непагашаную судзімасьць, ня могуць рэгістравацца кандыдатамі ў дэпутаты альбо ў прэзыдэнты. Але ў Канстытуцыі гаворыцца, што такія абмежаваньні распаўсюджваюцца толькі на тых, хто прызнаны судом недзеяздольным або знаходзіцца ў зьняволеньні.
Спадар Статкевіч кажа, што ў такім вэрдыкце ён не сумняваўся:
“Бо ня стануць яны ствараць прэцэдэнт. Таму што тады вялікая група яркіх палітыкаў магла б удзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, калі б ня моманты, якія зьвязаныя з судзімасьцю.
Акрамя таго, любому палітыку лёгка “падвесіць” такую судзімасьць. Завялі крымінальную справу — далі прысуд умоўна альбо з адтэрміноўкай. Эўропа задаволена — чалавек на свабодзе. Альбо далі хімію, з адбываньнем дома. Чалавек ходзіць па вуліцах Менску. А насамрэч ён — непаўнавартасны палітык. Такім чынам, улада пераходзіць да такіх больш схаваных, больш езуіцкіх спосабаў перасьледу актывістаў апазыцыі”.
Што тычыцца вядомых палітыкаў, якія маглі б удзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, дык спадар Статкевіч называе прозьвішчы Сяргея Скрабца, Міхаіла Марыніча, Аляксандра Казуліна. Але прэцэдэнту, які дазволіў бы ім балятавацца, сёньня не стварылі.
Таксама Вярхоўны суд адмовіў сёньня Васілю Чыжонку, Станіславу Беркусу, Яўгену Гуцу, Юрасю Карэтнікаву.
10 верасьня Вярхоўны суд плянуе разгледзець яшчэ 5 скаргаў.
Каго зарэгіструюць – ваш прагноз. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Вярхоўны суд адмовіў Лагвінцу
Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне акруговай камісіі і ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палітыку Алесю Лагвінцу.
Вярхоўны суд адмовіў Міколу Статкевічу
Судзьдзя Вярхоўнага суду Юхнавец палічыла, што Мікола Статкевіч з-за ягонай непагашанай судзімасьці мае права галасаваць на выбарах, але не балятавацца кандыдатам у дэпутаты.
Валянцін Сукала камэнтуе скаргу Міколы Статкевіча
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала патлумачыў сваю пазыцыю адносна прававой калізіі паміж Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, якая не дазволіла зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты былому палітвязьню Мікалаю Статкевічу з-за ягонай непагашанай судзімасьці.
Вярхоўны суд задаволіў першую скаргу
Вярхоўны суд пастанавіў зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты па 102-й Менскай акрузе індывідуальнага прадпрымальніка Аляксея Туровіча.
Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала. Гэта першы пазытыўны вынік разгляду скаргаў на нерэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты.
“За маёй справай назіраюць Скрабец, Марыніч і Казулін”
Учора Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.
Паводле старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы, у параўнаньні зь мінулай выбарчай кампаніяй колькасьць скаргаў зьменшылася ў сем разоў. Чатыры гады таму іх было каля 100. Суд мае тры дні на разгляд скаргаў.
Сярод тых, хто абскардзіў рашэньні акруговых выбарчых камісій і ЦВК на нерэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў актывісты апазыцыі Алесь Лагвінец, Юрась Карэтнікаў, Мікола Статкевіч, а таксама Станіслаў Беркус, Яўген Гуц, Аляксей Туровіч, Яўген Сапёлкін.
“Выбуховая” камэра кандыдата ў дэпутаты
Сёньня пасьля запісу выступу на Гомельскім тэлебачаньні быў затрыманы кандыдат у дэпутаты парлямэнту ад АДС у Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38 Кастусь Жукоўскі.
Кандыдаты ад БНФ ня хочуць заўчасна сыходзіць з дыстанцыі
Учора ўвечары намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч агучыў на паседжаньні Управы БНФ зварот 15 кандыдатаў у дэпутаты ад гэтай партыі з просьбай перагледзець рашэньне Сойму, згодна зь якім усе фронтаўскія кандыдаты маюць зьняцца з выбарчай гонкі 23 верасьня.
Падчас тэлевыступу незалежнага кандыдата прапаў гук
Паводле кандыдата Андрэя Левінава, які балятуецца па 19-й Віцебскай-Чыгуначнай акрузе, гук падчас тэлетрансьляцыі ягонага тэлевыступу 5 верасьня зьнік якраз у той момант, калі ён стаў тлумачыць, чаму ня варта браць удзел у датэрміновым галасаваньні.