“Беларускі бок адзначае зьмену танальнасьці ў дачыненьні да Беларусі ў прынятым па выніках паседжаньня дакумэнце. Намі не засталася незаўважанай спроба краінаў Эўразьвязу намеціць магчымыя накірункі паляпшэньня ўсебаковага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Гэта ўсяляе асьцярожны аптымізм. Але канчаткова пазбавіцца ад уласьцівай яму інэрцыі ў падыходах да нашай дзяржавы Эўразьвязу не ўдалося”, -- сказана ў камэнтары Андрэя Папова.
Асобна спыніўшыся на той частцы заявы Эўразьвязу, якая тычыцца парлямэнцкіх выбараў, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі адзначыў: “Кіраўніцтва краіны неаднаразова публічна заяўляла аб імкненьні правесьці гэтыя выбары ў адкрытай і дэмакратычнай манеры. Ад гэтых абавязаньняў беларускі бок адступаць ня мае намеру. Мы па-ранейшаму чакаем ад ЭЗ не галаслоўных дэклярацыяў, а канкрэтных дзеяньняў”.