Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладэчна: выбухоўкі на ўчастку не знайшлі


Невядомы зрабіў ілжывае паведамленьне пра замінаваньне Маладзечанскага палітэхнічнага каледжу, дзе знаходзіцца Партызанскі выбарчы ўчастак нумар 8.

Як паведаміла агенцыя “Інтэрфакс-Захад”, увечары ў панядзелак на Маладзечанскую станцыю хуткай дапамогі патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што замінаваны будынак каледжу. Сапёры выехалі на месца, але ніякіх выбуховых прыстасаваньняў не знайшлі. Яшчэ раней сапёры выяжджалі на тэлефанаваньне адносна пакету, які знайшлі на Цэнтральнай плошчы і які падаўся падазроным, аднак ў ім знаходзіўся абутак. Па факце ананімнага тэлефанаваньня заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 340 Крымінальнага кодэксу “Наўмысна ілжывае паведамленьне пра небясьпеку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG