Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся спэцназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі некалькі дзясяткаў спэцназаўцаў у форме, большая частка якіх была “крапавымі барэтамі”.
Пад’ехаді два аўтобусы і людзей за некалькі сэкундаў пазакідвалі ў іх.
Анатоль Лябедзька і яшчэ некалькі актывістаў селі на брук, але іх схапілі й таксама зацягнулі ў аўтобус.
Спэцназаўцы адмыслова не давалі здымаць фотакарэспандэнтам.
Да кожнага журналіста былі прыстаўленыя адзін-два байцы, якія рэагавалі нават на мабільныя тэлефоны ў руках — закрывалі іх сваімі целамі.
Яны ня толькі не давалі здымаць, але й штурхалі журналістаў.
У такіх умовах фатакоры здымалі разгон акцыі, ухіляючыся, наколькі гэта было магчыма, падскокваючы, зьверху.
Сярод затрыманых — лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч, актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Павал Юхневіч, Паліна Дзьякава і яшчэ некалькі актывістаў моладзевых арганізацый.
Затрыманых удзельнікаў акцыі адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Анатоля Лябедзьку ў аўтобусе зьбілі да крыві. Іншых затрыманых удзельнікаў акцыі таксама зьбівалі — у аўтобусе і ў пастарунку.
Пра гэта Свабодзе пасьпеў паведаміць адзін з затрыманых. Пасьля гэтага ягоны мабільны тэлефон, як і ў іншых затрыманых, быў адключаны.
Па дзявятай вечара затрыманых пачалі выпускаць.