ЦВК прызначыў першую сэсію Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня на 27 кастрычніка.
Лідзія Ярмошына паведаміла, што паступіла 24 скаргі на вынікі выбараў у 20 акругах Аднак усе гэтыя звароты ЦВК перадаў у акруговыя камісіі.Спадарыня Ярмошынапатлумачыла, што каб праверыць капітальна гэтыя скаргі, варта прагледзець шмат фактычнага матэрыялу, атрымаць тлумачэньне старшыняў камісіяў. Таму спачатку гэтыя скаргі разгледзяць у акруговых камісіях. Калі ж кандыдаты ў дэпутаты ня будуць задаволеныя, тады разглядам зоймецца ЦВК.
Сябра ЦВК з правам дарадчага голасу ад БНФ Галіна Сямдзянава прапанавала не зацьвярджаць вынікі выбараў да той пары, пакуль ня будуць разгледжаныя скаргі кандыдатаў у дэпутаты. Аднак Ярмошына адказала, што гэта перашкодзіць двум працэсам – рэгістрацыі абраных дэпутатаў і падрыхтоўцы да першай сэсіі. Першая сэсія Палаты новага скліканьня заплянаваная на 27 кастрычніка.