Чаму змагацца трэба з ракам, а не анкалёгіяй? Калі ў цэнтры ў Бараўлянах зьявіцца робат для малаінвазійных апэрацыі? Расказвае намесьнік дырэктара ў справе арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі Павал Маісееў.
Беларуска-амэрыканскі кампазытар Яўген Магаліф падзяліўся са Свабодай вынікамі і ўражаньнямі ад міжнароднага конкурсу на найлепшае выкананьне ягонага канцэрту для флейты FLUTE CONCERTO.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Свабодзе, што усё жыцьцё мела сабак, брала іх бяздомных на ператрымку, дапамагала ўладкоўваць у сем’і. Размову мы пачынаем з абмеркаваньня звароту францускай акторкі Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі.
Чым адрозьніваюцца Пуцін і Лукашэнка ў стаўленьні да сталінскіх рэпрэсій? Як напісаць раман на падставе гісторыі расстралянага ў Курапатах? Што трэба зрабіць уладальніку рэстарацыі «Поедем Поедим», каб выратаваць свой бізнэс-праект?
Каля дзесяці гадоў таму з прычыны праблемаў са здароўем адна зь першых беларускіх фэміністак Людміла Пеціна кардынальна зьмяніла сваё жыцьцё.
Праскую студыю Свабоды наведаў сьпявак, музыка, заснавальнік гурту Vuraj і арганізатар папулярных «Сьпеўных сходаў» Сяржук Доўгушаў.
Дырэктар расейскага выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак у вялікім інтэрвію Свабодзе згадвае жыцьцё ў Менску, разважае пра беларускі слоўнік Сьвятланы Алексіевіч, успамінае, як падтрымліваў зьняволенага сябра Ўладзімера Някляева, як выдаваў беларускіх пісьменьнікаў Віктара Марціновіча і Сашу Філіпенку, тлумачыць, чаму сучасная літаратура для падлеткаў можа быць прыбытковай, а таксама чаму нельга падпарадкоўвацца большасьці.
Госьця Свабоды — этнасьпявачка Наста Хмель, вакалістка гуртоў KRIWI і «Джамбібум», якая спалучае беларускі фальклёр з разнастайнымі жанрамі.
Зь пісьменьнікам і гісторыкам Ўладзімерам Арловым гутарым пра фатальных жанчын і мужчын беларускай гісторыі, эротыку ў гістарычнай прозе і драматычнае каханьне вядомых беларусаў.
Украіна стала ахвярай вайны ў тым ліку і з прычыны беспрынцыповасьці, шматгадовай арыентацыі на Расею кіроўнай палітычнай клясы Ўкраіны. Гэта канстатавала ў інтэрвію карэспандэнту ўкраінскай Свабоды Аляксандру Лашчанку ўкраінская пісьменьніца Аксана Забужка.
Тацяна Макаед жыве ў Лос-Анжэлесе, працуе ў Галівудзе. Яна адказная за разьвіцьцё спэцыяльных праектаў на кінастудыі Warner Bros.. Праз рукі Тацяны праходзяць усе кантракты, якія заключае кінастудыя.
У Менску завяршыўся літаратурны фэстываль «Знак роўнасьці», але ўжо каторы дзень у сацсетках працягваецца гарачае абмеркаваньне і зьместу і падзеяў, што адбыліся цягам літаратурнай імпрэзы. Пры вынік, выклікі і будучыню «Знаку роднасьці» гутарым з арганізатаркай фэстывалю перакладчыцай і паэткай Юліяй Цімафеевай.
Анімацыйны фільм Юліі Рудзіцкай «І месяц спыніўся» (And The Moon Stands Still) атрымаў галоўны прыз «Best Animated Film» на фэстывалі ў Санта Круз у Каліфорніі, галоўны прыз за анімацыю на кінафэстывалі «Лістапад», быў прызнаны найлепшым на фэстывалі «Анімаёўка-2017» у Магілёве, меў узнагароды на міжнародных фэстывалях у Расеі, Дамінікане, Партугаліі і іншых краінах.
З рэдактарам інтэрнэт-часопісу #RFRM і беларускім масонам Сержам Харытонавым гаворым пра тое, што дае заходняя адукацыя, чаму цікавыя «лонгрыды», чаму ня трэба надта фіксавацца на 90-х гадах, і хто яны, новыя героі Беларусі. З размовы мы выбралі сем фактаў пра Сержа Харытонава.
У жывым эфіры Свабоды экс-кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, паводле якога «здольнасьць беларускіх СМІ фармаваць грамадзкую думку, адрозную ад расейскай, у Беларусі ў раёне нуля».
На размову з кіраўніком папулярнага сайту абвестак «Куфар» я пачаў дамаўляцца, калі ён быў у Менску. Ужо празь дзень ён адпісваў з Осла, а праз два адказваў на мае пытаньні са Стакгольму. Міхаіла Сэндэра цяжка дагнаць. Ува ўсіх сэнсах.
Расейска-грузінская вайна як «Рэквіем», што прымушае музыкаў займацца палітыкай, дзе нельга аплядаваць, і якія опэрныя арыі пасуюць сучасным палітыкам.
Ізраільскі гісторык і журналіст Шымон Брыман некалькі тыдняў падарожнічаў па мясьцінах, зьвязаных з габрэйскай гісторыяй Беларусі, і падзяліўся сваімі ўражаньнямі са Свабодай.
Экспарт беларускага цэмэнту ва Ўкраіну павялічыўся ў 173 разы. Чыгуначнага транспарту — у 35 разоў. І ўсё гэта толькі за апошнія месяцы. Як Беларусь уладкоўваецца на ўкраінскім рынку і чаму гэта выгадна Ўкраіне, тлумачыць палітычны аглядальнік Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.
«Тысячы габрэйскіх старых Беларусі — атрымальнікаў гуманітарнай дапамогі ад амэрыканскай арганізацыі «Джойнт» — нядаўна атрымалі паведамленьні аб неабходнасьці заплаціць падаходны падатак з кошту дабрачынных паслугаў, якія ім аказалі па лініі «Хэсэдаў» — рэгіянальных аддзяленьняў «Джойнт» у справе аказаньня дапамогі, у якой маюць патрэбу габрэі, якія перажылі Галакост».
Загадчык аддзелу супрацьракавай барацьбы анкалягічнага цэнтру ў Бараўлянах, кандыдат мэдычных навук Павал Маісееў дэтальна адказвае на публікацыю ў Фэйсбуку фотаздымку чаргі ў паліклініцы ў Бараўлянах з рэзкім камэнтаром аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктара Гарбачова.
Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч распавёў «Свабодзе» пра тое, як Мая Кляшторная атрымала з архіваў КДБ копію справы маці, паабяцаў паспрыяць адмене рашэньня аб прызнаньні кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты экстрэмісцкай, і расказаў пра хаду конкурсу на мэмарыял у Курапатах.
За плячыма 41-гадовага Валера Кавалеўскага — праца ў амбасадзе ЗША ў Беларусі, прыватны бізнэс, арышт пасьля выбараў 2010 году, вучоба ў прэстыжным вашынгтонскім унівэрсытэце Джорджтаўна, які скончыў Біл Клінтан. Наперадзе — пэрспэктывы працы ў Сусьветным банку і, як галоўная мэта, вяртаньне ў Беларусь.
Навуковая супрацоўніца Інстытуту лінгвістычных і літаратурных дасьледаваньняў Падуанскага ўнівэрсытэту Вівіяна Назылья захапляецца постацьцю Францішка Скарыны і кажа, што лепшага сымбалю беларусы сабе прыдумаць не маглі.
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў.
Ізраільскі журналіст, ураджэнец Беларусі Барыс Штэрн называе сябе беларускім нацыяналістам, лічыць, што віна за моўны правал у Беларусі ляжыць і на яго пакаленьні, згадвае пра праявы антысэмітызму ў БССР і Беларусі і раіць, як можна абараніцца ад іх.
Як знайсьці курапацкія расстрэльныя сьпісы? Які быў маральны і адукацыйны ўзровень супрацоўнікаў КДБ? Галоўныя міты пра вайну і СМЕРШ, невядомыя факты пра Лаўрэнція Цапаву і сьпісы стукачоў — пра гэта ў гутарцы зь беларускім пісьменьнікам і дасьледчыкам Уладзіславам Ахроменкам, які больш за год працуе з архівамі КДБ у цэнтральным архіве Службы бясьпекі Ўкраіны.
З госьцем Свабоды Сяргеем Чыславым (Бульбам), былым лідэрам «Белага легіёну» абмяркоўваем затрыманьні ў так званай справе «Белага легіёну», ці, як называюць яе ў сацсетках, справе патрыётаў.
Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч у інтэрвію «Свабодзе» распавядае, што быў ініцыятарам таго, каб дзяржава ўзяла ўдзел у мэмарыялізацыі і ахове Курапатаў, выказвае сваё стаўленьне да абвешчанага конкурсу на мэмарыял у Курапатах, а таксама да актывістаў, якія ўшаноўваюць урочышча ўжо шмат гадоў, згадвае, як працаваў у архівах КДБ і сустракаўся са сьведкам расстрэлаў у Курапацкім лесе.
Свабода датэлефанавалася да праваабаронцы, 75-гадовага Валера Шчукіна, якога пасьля затрыманьня на Дзень Волі і зьдзекаў у міліцэйскім пастарунку адвезьлі ў вайсковы шпіталь. Валер Шчукін у дэталях распавёў, як усё адбывалася.
Украінскі аналітык і журналіст Віталь Портнікаў — пра пратэсты і рэпрэсіі ў Беларусі, пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасьці, заявы Лукашэнкі пра ўзброеных ваяўнікоў, Беларусь і Ўкраіну як два розныя сьветы, якія немагчыма параўноўваць.
Сёньняшні госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — старшыня партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін. Ён адказвае на пытаньні, якой павінна быць тактыка пратэстаў, ці адказныя лідэры апазыцыі за наступствы сваіх заклікаў і рашэньня, і ці сасьпела беларускае грамадзтва да рэвалюцыі.
Госьць Свабоды — кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень, дыплямат і літаратар Андрэй Саньнікаў.
Курманбек Бакіеў, прэзыдэнт Кіргізстану ў 2005–2010 гадах, расказвае пра абставіны ўцёкаў сем гадоў таму і пра свой цяперашні побыт у Беларусі, пра гатоўнасьць удзельнічаць у судах на радзіме празь відэасувязь, пра жончыну працу, сяброўства з Лукашэнкам, пра сваю вышыванку і беларускую мову, якую до
Дваццаць дзевяць гадоў таму ў ліпені 1988 году ў Курапатах праводзіліся раскопкі і эксгумацыі ямаў-магілаў. Кандыдат гістарычных навук, археоляг Мікола Крывальцэвіч быў адным з трох археолягаў, якія ўдзельнічалі ў раскопках.
Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс называе будаўніцтва Беларускай АЭС «ядзерным гвалтам», і лічыць, што ўлады Беларусі могуць з дапамогай Літвы зьвярнуцца да Эўразьвязу з просьбай «кампэнсаваць затраты крамлёўскай помсьлівасьці і беларускай памылкі». Былы старшыня Аднаўленчага Сойму Літвы Вітаўтас Ландсбергіс адказаў на пытаньні Свабоды.
Беларуская габаістка Фаня Бергер з 15 гадоў жыве за мяжой. У самых розных і складаных сытуацыях ёй дапамагалі палестынскі скрыпач, брытанскі габаіст, амэрыканская журналістка і вугорскі кампазытар.
Зь пісьменьнікам і гісторыкам Ўладзімерам Арловым, які завітаў у праскую тэлестудыю Свабоды, гутарым пра фатальных жанчын і мужчын беларускай гісторыі, эротыку ў гістарычнай прозе і драматычнае каханьне вядомых беларусаў.
Кулінарная блогерка Арына Лісецкая ня лічыць бульбу беларускай ежай, тлумачыць, чаму кулінарыя — сэксісцкая, а гастраномія адлюстроўвае ўзровень разьвіцьця нацыі.
Валерыя Красоўская, дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, аўтарка перадачы «Бяз чаркі і скваркі» распавядае пра сваю кнігу «Чыстая ежа», а таксама пра тое, як зьмяніўся яе лёс пасьля гвалтоўнага зьнікненьня бацькі ў 1999 годзе.
Першая кніга гей-прозы па-беларуску выйшла ў Лёндане. Гэта дэбютны зборнік аповедаў Уладзя Гарбацкага «Песьні тралейбусных рагуляў».
У Вільні у Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца прэзэнтацыя раману «Цкаваньне».
Фрэнсіс Фукуяма — пра «кіраваную дэмакратыю» і рэальныя дэмакратычныя мадэлі.
Цімафей Акудовіч — экскурсавод, краязнавец — разважае пра Менск як турыстычны горад, пра праблему захаваньня яго архітэктурнага аблічча і пра ўспрыманьне беларускай гісторыі замежнымі, перадусім расейскімі, турыстамі.
Трэнэр, шматразовы чэмпіён сьвету, Эўропы, Беларусі, заснавальнік і кіраўнік спартовага клюбу «Булат джым», старэйшы трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі ў тайбоксе Юры Булат – госьцем Свабоды.
Зьміцер Падбярэскі — журналіст, музычны крытык, пісьменьнік, намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва» — расказвае пра сваю новую кнігу, аналізуе апошнія зьявы і тэндэнцыі ў сучаснай беларускай папулярнай музыцы.
"Беларускі фальклор аказаўся настолькі блізкі да брадвэйскай манеры выкананьня", лічыць беларуская сьпявачка Марыя Лагацкая-Зіміна, якая цяпер жыве і працуе ў Расеі.
Зінаіда Бандарэнка — народная артыстка Беларусі, легендарная дыктарка Беларускага тэлебачаньня — пра свае радасьці і засмучэньні ў 2015 годзе і спадзяваньні на новы год
Госьць на Свабодзе — Алег Рудакоў, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, сябра моладзевага клюбу «Крывічы», дасьледнік беларускай прысутнасьці ў Сыбіры.
Загрузіць яшчэ