Магутная карпарацыя, якая марыць пра сусьветнае панаваньне, засноўвае штаб-кватэру ў Менску; зь яе гледзішча Беларусь — ідэальная пляцоўка для духоўнай экспансіі па ўсім сьвеце... Пра гэта — у новым рамане Паўла Севярынца «Беларусалім».
Днямі ў сталічнай «Галерэі-tut.by» прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Ўладзімера Дубоўкі, адначасова выйшла ў сьвет і дакумэнтальная кніга пра паэта. Яе ўкладальніца Ганна Севярынец — госьцяй перадачы.
Кнігі маюць свой лёс, часам, як і ў людзей, — драматычны. Гэткі лёс напаткаў анталёгію аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», якую ўклаў прафэсар Вячаслаў Рагойша — госьць перадачы.
Прэміяй імя Стагановічаў нядаўна адзначаная кніга Сяргея Чыгрына «На радзіме Ігната Дварчаніна». Чаму чыноўнікі ня любяць краязнаўцаў, і за што ў Слоніме аднойчы пабілі маскоўскага пасла? Аўтар кнігі — госьцем перадачы.
Колькі гадоў самай старажытнай беларускай кнізе? З чаго вырабляўся атрамант, які ня выцьвіў за 700 гадоў? Чаму не сустракаюцца выданьні Скарыны ў кнігазборах беларускіх магнатаў? Госьцем перадачы — беларускі кнігазнавец з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў.
Доўгатрывалая акцыя «Чытаем па-беларуску з Velcom» аб’яднала пісьменьнікаў і спартсмэнаў. Чым бяруць за сэрца беларускіх школьнікаў футбалісты магілёўскага «Дняпра» і аўтары часопісу «Буся»? Госьцяй перадачы — паэтка Раіса Баравікова.
У Маскве выйшаў у сьвет «Навамірскі дзёньнік» Аляксандра Твардоўскага. У ім — гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра дзеда, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы — дачка паэта Валянціна Твардоўская.
«Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі» — так называецца новая кніга з сэрыі «Гарадзенская бібліятэка»; у ёй — пра рэпрэсіўную палітыку царызму на землях Беларусі ў XVIII–XIX стагодзьдзях. Аўтар кнігі Алесь Радзюк — госьцем перадачы.
Выйшаў у сьвет першы выпуск альманаху «Svajksta», вакол якога згуртаваліся прыхільнікі этнічнай рэлігійнасьці (паганства). Чым прыцягальны для сучаснага чалавека дахрысьціянскі сьветапогляд? Госьцем перадачы — рэдактар выданьня Алесь Мікус.
Чаму ўладзе раптам спатрэбіўся мэмарыял у Курапатах, і што перашкодзіла выканаць урадавую пастанову аб ушанаваньні ахвяраў сталінскага тэрору на пачатку 90-х? Госьцем перадачы — першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Адну са сваіх кніг Яўген Еўтушэнка назваў «Беларуская крывінка». Пра тое, што зьвязвала знакамітага расейскага зь Беларусьсю, мы пагутарылі з паэтам Уладзімерам Някляевым.
Масавы хапун на цэнтральным праспэкце, бадзёры суботнік у Курапатах. Хто і для каго ставіў гэты спэктакль 25 сакавіка? Госьцем перадачы — кандыдат філязофіі і палітоляг Уладзімер Падгол.
У Міжнародны дзень паэзіі — 21 сакавіка — у Менску ўзнагароджвалі ляўрэатаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У паэтычнай намінацыі журы прызнала найлепшай кнігу Міхала Бараноўскага «Volumen.1».
У Менску адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных спэцсховах, а ў звычайнай гарадзкой кватэры. Госьцяй перадачы — літаратуразнаўца Ганна Севярынец.
У анталёгіі пад назвай «Бліскавіцы» прадстаўленая 61 паэтка. Ці натхняў іх абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына «марксісцкі фэмінізм»? І чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся «крылаты эрас», які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы — адна з укладальнікаў анталёгіі Аксана Данільчык.
4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры — зьезд «дармаедаў». Як сёньня пачуваюцца творцы з апальнага СБП? Госьцем перадачы — празаік Віктар Казько.
Якая нацыянальная ідэя патрэбная Беларусі і чаму яе ніяк ня могуць сфармуляваць дзяржаўныя ідэолягі? Што павінны рабіць разам праваслаўная царква і каталіцкі касьцёл? Госьцем перадачы паэт-манах Зьніч з Жыровіцкага манастыра.
14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі мы пагутарылі з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай.
Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі — ордэн Скарыны — патрабуе «рэдагаваньня»?
Што не зрабіла ўкраінскае кіраўніцтва, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны? За што ўкраінскі народ мае быць удзячным Пуціну? Ці ёсьць шанцы ў беларусаў на кіеўскім конкурсе Эўрабачаньня? Госьцем перадачы — украінскі паэт Дзьмітро Паўлычка.
Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. Узьніклую сытуацыю мы абмеркавалі з пляменьнікам пісьменьніка акадэмікам Радзімам Гарэцкім.
Ён грае на старадаўняй колавай леры, ён можа прымусіць звычайную саломіну стаць галасістым пішчыкам. На яго канцэртах людзі скачуць і плачуць... Госьцем перадачы — музыка-мультыінструмэнталіст Яраш Малішэўскі.
У сталічнай кнігарні «Веды» забаранілі да продажу новы зборнік паэта Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло». Што сталася таму прычынай? Госьцем перадачы — аўтар кнігі.
Магчыма, ён адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. Госьцем перадачы — Ігар Сурмачэўскі.
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. Легендарны дысыдэнт, які правёў у савецкіх турмах і псыхушках шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м, – госьцем перадачы.
У Беларусі таленавіты мастак незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» ператварыўся ў каляміністэрскі міжсабойчык?
25 гадоў споўнілася гурту «Ліцьвіны», які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру і шматкроць прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. Госьцяй перадачы — першая салістка «Ліцьвінаў» Натальля Матыліцкая.
Знакаміты расейскі паэт Ігар Шклярэўскі мае намер настала перабрацца з Масквы ў Беларусь. А ці дапаможа беларуская дзяржава жылплошчай знакамітаму земляку?
Беларускі паэт мусіць пераймацца праблемамі сваёй краіны — так лічыць Анатоль Вярцінскі. Пра самае памятнае ў жыцьці творцы мы пагутарылі напярэдадні яго 85-годзьдзя.
У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма «Суд над камунізмам». Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун — гасьцямі перадачы.
Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся прызамі на кніжных конкурсах. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага густу прадукцыяй? Госьцем перадачы — мастак Уладзімер Вішнеўскі.
Прэзэнтацыя новай кнігі Паліны Качатковай невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на беларуска-расейскім памежжы. Сёньня пісьменьніца — госьцяй перадачы.
Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які абразьліва выказаўся пра Рыгора Барадуліна, музыка Сяржук Доўгушаў з аднадумцамі рыхтуюць да выданьня альбом вушацкіх песьняў. Пра «Падарунак для Барадуліна» мы і пагутарылі з каардынатарам праекту.
Выйшла ў сьвет «Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V—ХV ст.» Алега Трусава, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Аўтар кнігі — госьцем перадачы.
У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман «Возера радасьці»? Госьцем перадачы — Віктар Марціновіч.
Яна грае на сямі музычных інстумэнтах, у тым ліку на дудзе, піша вершы і музыку, выконвае ўласныя песьні, пераплятае старыя кнігі, зьяўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Госьцяй перадачы — мастачка «шырокага профілю» Кацярына Ваданосава.
Апошнім часам ён выступае пераважна ў лесе, дзе канцэрты не рэглямэнтуюцца ідэалягічнымі аддзеламі. Ён вандруе па краіне ад Гомеля, у якім прапісаны, да Талькі, дзе штогод ладзіцца лясны Талькаўскі фэст. Госьцем перадачы — аўтар і выканаўца Андрэй Мельнікаў.
Зорны час часопісу «Полымя» — 1986-2002 гады, калі ягоным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А як пачуваюцца літаратурныя часопісы пад кантролем прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў? Пра гэтаі іншае — у гутарцы з паэтам, якому 16 верасьня спаўняецца 70 гадоў.
Днямі выходзіць у сьвет альбом-каталёг «Пагоні» — вынік 25-гадовай дзейнасьці сяброў аб’яднаньня. Як ставіцца да яго афіцыйны Саюз мастакоў, і чаму «пагонічы» адмовіліся ад дзяржаўных ўзнагародаў? Госьцем перадачы — старшыня суполкі Генадзь Драздоў.
Зь пісьменьніцай, экс-старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Вольгай Іпатавай мы сустракаемся цяпер толькі ўлетку, калі яна прыяжджае з Канады, дзе апошнім часам жыве. Сустрэліся і сёлета, паўспаміналі, пагаварылі пра набалелае.
У «Беларускім кнігазборы» выйшла «Выбранае» пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы — укладальнік кнігі Віктар Жыбуль.
Кананізаваны РПЦ Аляксандар Неўскі быў верным васалам Залатой Арды і жорстка распраўляўся з суайчыньнікамі, якія не хацелі плаціць манголам даніну. Ці ведаюць пра гэта жыхары Віцебску, дзе расейскаму князю нядаўна ўсталявалі помнік?
Пры старажытнай Каложы ў Горадні адчынілася бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсьць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы? Госьцем перадачы — настаяцель храма протаярэй Аляксандар Балоньнікаў.
Яна напісала выдатныя кнігі, адна зь якіх была адзначаная Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Стварыла музэй свайго ўлюбёнага паэта Максіма Багдановіча. Яна аберагае сваю самоту, але па-ранейшаму ня мірыцца зь невуцтвам чыноўнікаў. Госьцяй перадачы — гарадзенская пісьменьніца Данута Бічэль.
Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініятурных старажытных замкаў. Як з дапамогай 3-D тэхналёгій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госьцем перадачы — старшыня фонду «Краіна замкаў», ініцыятар праекту Алесь Варыкіш.
Госьцем перадачы — пісьменьнік Сяргей Вераціла, які ў родным пасёлку змушаны быў перакваліфікавацца ў сацыяльнага работніка.
Сьпеўныя сходы ў Менску зьбіраюць больш людзей, чым палітычныя кангрэсы. Ці то людзям надакучылі безвыніковыя апазыцыйныя акцыі, ці то ўсе хочуць сьпяваць песьні на роднай мове. Госьцем перадачы — адзін з арганізатараў сходаў Сяргей Доўгушаў.
Уладзімеру Някляеву — 70. Для пісьменьніка і палітыка век зусім не пэнсійны. Як захаваць сяброў у літаратуры і палітыцы, якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія чыноўнікі за дзяржавай ня бачаць Айчыны? Юбіляр — госьцем перадачы.
28 песьняў на вершы Яўгеніі Янішчыц склалі новы альбом Тацьцяны Беланогай «Матылёк». Чым актуальная паэтка, жыцьцёвы шлях якой трагічна абарваўся дваццаць восем гадоў таму?
28 чэрвеня, 74 гады таму, у Маскве загінуў Янка Купала. Да гэтай пары ягоная сьмерць — таямніца, якой усур’ёз ніхто так і ня браўся разгадаць. Сваю вэрсію сьмерці народнага песьняра мае паэт Уладзімер Някляеў. Перадача з архіву Свабоды.
Загрузіць яшчэ