Мы заканчваем сэрыю гутарак з жонкамі і нявестамі кандыдатаў у прэзыдэнты, якія ў прэзыдэнцкай кампаніі дзеляць са сваімі мужчынамі ўсе цяжкасьці выбарчых баталіяў. Нам пагадзіліся даць інтэрвію Натальля Цярэшчанка, Ларыса Кастусёва, Наста Рымашэўская і нявеста Яраслава Раманчука Алеся Емельянава. Астатнія жонкі кандыдатаў у прэзыдэнты засталіся зачыненымі для прэсы..