Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра яшчэ адзін расстрэл расейцамі ваеннапалонных украінцаў. Кіеў зьвярнуўся ў ААН і Чырвоны Крыж


Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец. Архіўнае фота
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец. Архіўнае фота

Чарговы раз стала вядома, што расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся ў палон.

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец заявіў, што зьвярнуўся ў міжнародныя арганізацыі — ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа — па фіксацыю чарговага расстрэлу расейскімі вайскоўцамі палонных украінцаў.

«Накіраваў лісты ў ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, каб ваеннае злачынства было зафіксавана. Тыя, хто дае загад і выконвае такія зьверствы, павінны несьці суровую адказнасьць», — паведаміў Дзьмітро Лубінец.

Раніцай 13 сакавіка ў сацыяльных сетках распаўсюдзілі відэазапіс расстрэлу пяці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія склалі зброю. Гэта адбылося, імаверна, у сяле Казачая Локня Курскай вобласьці Расеі. Украінскія Telegram-каналы паведамлялі, што падразьдзелы войскаў Украіны ў гэтым паселішчы былі заблякаваныя больш за тыдзень і адрэзаныя ад асноўных сілаў і дапамогі.

Ня першы раз становіцца вядома, што расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся ў палон.

Сёлета ў студзені Дзьмітро Лубінец ужо зьвяртаўся ў міжнародныя арганізацыі наконт расстрэлу ў сьпіну шасьці ўкраінскіх ваеннапалонных.

У сакавіку 2024 году Ўпраўленьне Высокага камісара ААН у правах чалавека атрымала паведамленьні пра 12 выпадкаў расстрэлу 32 украінскіх палонных. На той момант у ААН пацьвердзілі пакараньне сьмерцю 7 украінскіх палонных вайскоўцаў зь сьнежня 2023 году да лютага 2024-га.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG