Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зь першым пасьля выбараў афіцыйным візытам прыляцеў у Маскву — без інаўгурацыі


У аэрапорце Лукашэнку сустрэлі віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Авярчук і дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнага пратаколу
У аэрапорце Лукашэнку сустрэлі віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Авярчук і дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнага пратаколу

Прэсавая служба Лукашэнкі анансавала падпісаньне ў выніку перамоваў пакету дакумэнтаў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам».

Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Маскву на перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, асноўная тэма — разьвіцьцё супрацы Беларусі і Расеі, «супольная праца ў інтэграцыйных фарматах», а таксама «абмен думкамі ў пытаньнях цяпераняй міжнароднай сытуацыі».

У аэрапорце Лукашэнку сустракалі віцэ-прэм’ер Расеі Аляксей Авярчук і дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнага пратаколу МЗС Расеі Ігар Багдашаў.

Прэсавая служба Лукашэнкі анансавала падпісаньне ў выніку перамоваў пакету дакумэнтаў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам».

Некалькі дзён таму Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, паведаміў, што перамовы з Лукашэнкам будуць «вельмі субстантыўныя».

Напярэдадні стала вядома, што Беларусь плянуе падпісаць з Расеяй дамову аб узаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага перасьледу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі. Пра іншыя праекты дакумэнтаў не паведамлялі.

Трэцяга лютага ў Менску агучылі афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Яны адбыліся 26 студзеня і, на думку праваабаронцаў, прайшлі ў атмасфэры запалохваньня. Дзясяткі краінаў сьвету не прызналі выбараў і, адпаведна, Лукашэнку як легітымнага кіраўніка дзяржавы.

Паводле ЦВК Беларусі, Аляксандар Лукашэнка атрымаў 5 136 293 галасы (86,82%), але дагэтуль не прайшла цырымонія інаўгурацыі.

Згодна з артыкулам 83 абноўленай Канстытуцыі Беларусі пераможца выбараў павінен скласьці прысягу «ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасьці чальцоў Прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету рэспублікі, судзьдзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазьней, чым цягам двух месяцаў з дня абраньня».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG