"Вясёлыя Каляды? Не ў Беларусі. Сёлета Дзед Мароз прыйшоў у Менск раней, прыносячы ў падарунку сфальшаваныя выбары, зьбіваньні, масавыя арышты, хлусьню ў савецкім стылі..." – вось так брытанскі гісторык і журналіст Тымаці Гартан Эш пачынае свой артыкул у сёньняшнім выданьні Guardian, прысьвечаны заканчэньню прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.