Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паляваньне працягваецца: памежнікі схапілі кіраўніка штабу Статкевіча


Кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, у ноч на 23 сьнежня быў зьняты беларускімі памежнікамі зь цягніка Менск — Варшава і перададзены міліцыі.

Марцалеў паведаміў БелаПАН па тэлефоне, што затрыманьне адбылося на станцыі "Брэст-Цэнтральны". Прыкладна праз паўтары гадзіны ён быў дастаўлены ў бліжэйшы райаддзел міліцыі. "Цяпер сяджу тут. Кажуць, што начальства будзе раніцай", — сказаў Марцалеў.

Кіраўнік выбарчага штабу Статкевіча накіроўваўся ў сталіцу Польшчы па запрашэньні тэлеканалу "Белсат" на запіс перадачы.

Мікалай Статкевіч — адзін зь сямі кандыдатаў у прэзыдэнты, якія праходзяць у якасьці падазраваных паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску ўвечары 19 сьнежня. Палітык, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ абвясьціў галадоўку і адмовіўся ад дачы паказаньняў. Усяго, паводле дадзеных праваабаронцаў, статус падазраваных маюць 19 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG