Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тымаці Гартан Эш: "У Беларусі мы маем эўрапейскую Бірму"



"Вясёлыя Каляды? Не ў Беларусі. Сёлета Дзед Мароз прыйшоў у Менск раней, прыносячы ў падарунку сфальшаваныя выбары, зьбіваньні, масавыя арышты, хлусьню ў савецкім стылі і – для Эўразьвязу – адмысловую калядную паштоўку з пажаданьнем "хрэн вам у вочы" (у арыгінале: screw you – РС)" – вось так брытанскі гісторык і журналіст Тымаці Гартан Эш пачынае свой артыкул у сёньняшнім выданьні Guardian, прысьвечаны заканчэньню прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.


Апісаўшы коратка затрыманьні на Плошчы Незалежнасьці ды зьбіцьцё Уладзімера Някляева і выкраданьне яго са шпіталя, Гартан Эш сьцьвярджае:

"Ёсьць слова на ўсё гэта. Гэтае слова – тэрор. Гэта, зразумела, не разгорнуты сталінскі тэрор у стылі 1930-х, але ўсё ж нешта якасна адрознае ад паліцэйскага гвалту ў заходнеэўрапейскай дэмакратычнай дзяржаве".

Лукашэнка – "Робэрт Мугабэ ўсходняй Эўропы", як называе яго Гартан Эш – на думку брытанскага аўтара не патрабаваў такога брутальнага здушэньня дэманстрацыі 19 сьнежня, каб застацца пры ўладзе. Дык чаму ён на гэта пайшоў? Гартан Эш піша:

"Простае тлумачэньне даў мне Андрэй Дынько, рэдактар вядучага беларускага тыднёвіка
Лукашэнка проста хацеў вярнуць узровень страху да здаровай (для аўтакрата) вышыні.
"Наша Ніва". Лукашэнка, вяртаючыся да нечага, што Дынько акрэсьлівае "расейскай аўтакратычнай традыцыяй", проста хацеў вярнуць узровень страху да здаровай (для аўтакрата) вышыні. Нацыянальны ўзровень страху трывожна панізіўся за апошнія некалькі гадоў адноснай лібэралізацыі і адкрыцьця на захад. Варта было даць свайму народу наступны ўрок. Нацыянальны страх павінен быць большы за нацыянальны доўг".

Нагадаўшы, як Расея перайграла Эўразьвяз, запрапанаваўшы Лукашэнку бяспошлінную нафту як стаўку супраць эўрапейскай прапановы дапамогі вышынёй 3 мільярды эўра, Гартан Эш падводзіць вынікі:

"Беларусь – далёкая краіна, пра якую большасьць заходніх эўрапейцаў мала што ведае. Тым больш нам трэба адплюшчыць вочы на тое, што там адбываецца. Гэта дрэннае
У Беларусі мы маем сваю ўласную, эўрапейскую Бірму.
заканчэньне дрэннага году для Эўропы. Па-ранейшаму нявырашаны крызіс эўразоны, вядома, нясе значна большую пагрозу для ўсяго лібэральнага наратыву нядаўняй эўрапейскай гісторыі, якая бачыцца як гісторыя прасоўваньня да большай свабоды, заможнасьці і інтэграцыі. Але калі Эўразьвяз ня ў змозе далей узьдзейнічаць сілай свайго магнітнага прыцягненьня на невялікую бедную краіну на сваім парозе, гэта таксама моцны ўдар. У апошніх сваіх артыкулах я наракаў на няздольнасьць Індыі палепшыць сытуацыю Бірме. У Беларусі мы маем сваю ўласную, эўрапейскую Бірму.

Мы павінны неадкладна зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб гэтыя палітычныя вязьні былі вызваленыя, так каб яны маглі правесьці гэтыя сьвяты са сваімі сем'ямі і з больш сапраўднай вэрсіяй Дзеда Мароза. А ў пачатку наступнага году Эўразьвяз павінен доўга і спакойна паглядзець на адбітак свайго твару ў беларускім люстры. Гэты адбітак наўрад ці яму спадабаецца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG