Вынікам акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сталіся масавыя затрыманьні, суды і зьняволеньні яе ўдзельнікаў. Адносна 17 чалавек распачатыя крымінальныя справы паводле крымінальнага артыкула "Масавыя беспарадкі". Сярод іншых — лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Яго затрымалі ва ўласнай кватэры а 2.00 ночы, папярэдне выламаўшы дзьверы. Пра гэта паведамляе сын Анатоля, 25-гадовы Арцём Лябедзька:
"За 14 гадоў мы бачылі дастаткова шмат, аднак падзеі, якія адбываліся цягам тае ночы былі самымі жудасныя з таго часу, як бацька пайшоў у апазыцыю. Дзьверы яны выбівалі нейкім ломам цягам 40 хвілін. Пры гэтым, за дзьвярыма ўвесь час былі чутныя мацюкі і пагрозы. Калі яны выбілі дзьверы, то адзін з супрацоўнікаў міліцыі, калі іх можна гэтак назваць, сказаў, што зараз дастане пісталет. На гэта бацька сказаў, што даставай — і толькі тады яны замаўчалі і проста скруцілі яго і павалаклі. Калі яны выцягвалі бацьку з пад'езду, то падбегла Валянціна Палевікова і Аляксандар Дабравольскі і спрабавалі гэтаму перашкодзіць. Натуральна, што гэта ў іх не атрымалася, бо людзей у цывільным было шмат, чалавек дзесяць, і яны пагрузілі ў мікрааўтобус вельмі хутка, сэкундаў за 40. Бацька быў у кайданках, яны валаклі яго па зямлі, і выглядала ўсё гэта вельмі жахліва. Але што маем, то маем".
Карэспандэнтка: "Як вашая матуля? Перажывае гэтую сытуацыю?"
"Намагаецца трымацца, бо зараз ня час сядзець, склаўшы рукі, плакаць і шкадаваць сябе. Трэба рабіць усё, што ад нас залежыць. І калі здарыцца самае жахлівае, калі іх усіх пасадзяць, то тады трэба будзе аб'ядноўвацца і змагацца за іх вызваленьне. Ніхто апускаць рукі не зьбіраецца і здавацца не зьбіраецца. Будзем змагацца і спадзявацца на лепшае".