24 сьнежня ў 22:25 менскага часу на расейскім канале НТВ пройдзе адмысловы выпуск праграмы Паўла Селіна "Апошняе слова", прысьвечаны падзеям 19 сьнежня.
"Адданая рэвалюцыя. Хто і як спадзяваўся скінуць Лукашэнку? І як жорстка расправіліся з паўстанцамі?"
Уласны карэспандэнт расейскага тэлеканалу НТВ Паўвал Селін 8 чэрвеня 2003 г. быў пазбаўлены журналісцкай акрэдытацы за ягоны рэпартаж аб пахаваньні Васіля Быкава. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло пастанову аб дэпартацыі Селіна і забароне яму ўезду на тэрыторыю краіны на пяць гадоў.
Прэтэнзіяў да рэпартажаў па НТВ было некалькі. Кіраўніцтву Беларусі не спадабалася, што была агучаная інфармацыя, што ў Быкавых ўзьніклі праблемы з прапіскай у іх менскай кватэры, што пад час разьвітаньня ў Доме літаратара на патрабаваньне родных і блізкіх Быкава ўлады былі вымушаныя прыбраць дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг, і што ў часе руху жалобнай калёны па праспэкце Скарыны міліцыя адмыслова стварала заторы і замінала пахавальнай працэсіі.