Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў і Лукін просяць Лукашэнку вызваліць журналістку Ірыну Халіп


Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і Ўпаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Уладзімер Лукін зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць журналістку "Новай газэты" Ірыну Халіп, якая была затрыманая ў ходзе шэсьця 19 сьнежня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

"Міхаіл Сяргеевіч накіраваў беларускаму прэзыдэнту ліст, дзе папрасіў вызваліць Ірыну, прывёўшы адпаведныя довады", — паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе "Гарбачоў-фонду".

У сваю чаргу ў прэс-службе Лукіна распавялі, што амбудсмэн у сваім лісьце да А.Лукашэнкі "зьвяртае ўвагу і на чалавечы фактар сытуацыі".

"Уся справа ў тым, што ў Ірыны ёсьць трохгадовае дзіця, якое цяпер знаходзіцца на апецы яе пажылых бацькоў. Бо муж журналісткі экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі таксама затрыманы. Безумоўна, такую сытуацыю з маленькім дзіцём нельга ня ўлічваць ", — адзначыў суразмоўца "Інтэрфаксу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG