Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія праваабаронцы да беларускіх палітвязьняў: “Мы разам!”


Ганс-Георг Вік
Ганс-Георг Вік
Дзевяць эўрапейскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх швэдзкая ініцыятыва Östgruppen і нямецкая асацыяцыя па правах чалавека ў Беларусі на чале з Гансам-Георгам Вікам, зьвярнуліся да эўрапейскіх урадаў і грамадзкасьці з заклікам маральна і палітычна падтрымаць дэмакратычны рух у Беларусі і адэкватна адрэагаваць на дзеяньні беларускага рэжыму 19 і 20 сьнежня.

“Мы выказваем нашу поўную салідарнасьць з усімі людзьмі і арганізацыямі ў Беларусі, якія пакутуюць з-за тыраніі апошняй дыктатуры ў Эўропе,— адзначаюць у сваёй пэтыцыі праваабаронцы. — Гэтыя Каляды і навагоднія сьвяты мы будзем думаць аб усіх беларускіх палітычных зьняволеных і іх сем'ях. Для ўсіх тых, хто належыць да беларускай грамадзянскай супольнасьці мы можам толькі сказаць: мы памятаем пра вас, не здавайцеся, мы разам з вамі, мы будзем стаяць за вас”.

Эўрапейскія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў “неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі”, “спыніць перасьлед і запалохваньне палітычных апанэнтаў”.

Дзевяць праваабарончых арганізацый заклікаюць урады ўсіх дзяржаў-сябраў ЭЗ:

Устаць на абарону правоў чалавека ў Беларусі.

Неадкладна ўвесьці забарону на паездкі ў ЭЗ высокіх беларускіх службовых чыноўнікаў уключна з прэзыдэнтам Лукашэнкам.

Падтрымаць усіх людзей у Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, свабоды і правы чалавека.

Свой подпіс пад пэтыцыяй можна паставіць: www.belarus-petition.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG