Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У Віцебску ў ноч пасьля выбараў людзі выйшлі на вуліцы. Паколькі інтэрнэт у Беларусі фактычна не працуе, фота – толькі сёньня.
Кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую сустрэлі на выбарчым участку воплескамі. Яна прыйшла галасаваць пасьля 14-й гадзіны на ўчастак для галасаваньня № 21 у менскім мікрараёне Ўсход.
Днём 9 жніўня перад школай № 41, што на вуліцы Алеся Гаруна ў менскім мікрараёне Дамброўка, утварыліся чэргі выбарнікаў. На ўчастку кабінкі закрытыя толькі з трох бакоў, шторак няма.
6 ліпеня, у дзень анансаванага мітынгу-канцэрту Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, улады занялі ўсе пляцоўкі, вылучаныя для агітацыі ў Менску, рознымі мерапрыемствамі. На плошчы Бангалор зладзілі сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў. Сьвятлана Ціханоўская з паплечніцамі па абедзе абвясьці
Вечарам 6 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская плянавала зладзіць вялікі мітынг-канцэрт. Але арганізатараў не пускаюць ставіць сцэну: у тым жа месцы і ў той жа час улады пазьней анансавалі сьвяткаваньне «Дня чыгуначных войскаў».
Слонім стаў трэцім горадам Горадзеншчыны, якія 1 жніўня наведала кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Як і ў большасьці іншых гарадоў, якія другі тыдзень запар наведвае аб’яднаны штаб Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы, гэты мітынг стаў самай буйной палітычнай акцыяй у Слоніме за шмат гадоў.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках міжнародных інфармацыйных агенцтваў.
На дазволенай перадвыбарчай акцыі, паводле падлікаў валянтэрскай службы «Вясна», з 17.30 да 20.30 пабывалі сама меней 63 тысячы чалавек.
Беларусы амэрыканскага Сіэтлу правялі акцыю ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.
Фатаграфіі зь бітвы на подступах да Варшавы, якая адбылася 100 гадоў таму
У Гомлі прайшоў агітацыйны пікет кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай, на які прыйшлі, як найменей,10 тысяч чалавек.
У Рэчыцы на Гомельшчыне адбыўся агітацыйны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле назіральнікаў, сабралася блізу 2-3 тысяч чалавек.
Найважнейшыя падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
24 ліпеня мясцовыя актывісты зладзілі ў Стоўпцах першы супольны пікет.
23 ліпеня ў Барысаве прайшоў першы мітынг Сьвятланы Ціханоўскай.
19 ліпеня кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская правяла агітацыйны пікет на плошчы Бангалор у Менску.
Марыя Калесьнікава, Вераніка Цапкала і Сьвятлана Ціханоўская заклікалі прыходзіць на выбары 9 жніўня пасьля абеду і далучыцца да назіраньня за выбарамі.
Свабода зрабіла партрэты людзей, якія выказваюць сваю пазыцыю ў вобразах на майках.
Пасьля таго, як напярэдадні ЦВК не зарэгістравала кандыдатамі ў прэзыдэнты Бабарыку і Цапкалу, 15 ліпеня людзі прыйшлі, каб падаць скаргі на гэтае рашэньне. 📷
Міліцыя і АМАП жорстка затрымлівалі пратэстоўцаў, якія выйшлі на акцыі салідарнасьці 14 ліпеня.
ЦВК Беларусі правяла 14 ліпеня паседжаньне, на якім разгледзела рэгістрацыю кандыдатаў у прэзыдэнты і зарэгістравала 5 кандыдатаў з 7.
Фігуранты «справы Ціханоўскага» палітвязьні Ўладзімер Навумік і Васіль Баброўскі выйшлі на волю і вечарам 9 ліпеня вярнуліся ў Горадню зь Менску. На вакзале іх сустракалі сваякі.
3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці. Дата прымеркаваная да гадавіны вызваленьня Менску ад фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 году. Сьвяточныя мерапрыемствы сёньня праходзяць па ўсёй краіне.
У менскай галерэі «Арт-Беларусь» мастакі і мастачкі зладзілі пэрформанс «Набытак». На майках яны надрукавалі карціны, якія цяпер пад арыштам, і сталі каля месцаў, дзе віселі гэтыя карціны. Ідэя пэрформансу належыць Надзеі Саяпінай.
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Цягам мінулага тыдня ў розных гарадах сьвету прайшлі акцыі ў падтрымку свабодных выбараў і ў абарону палітвязьняў у Беларусі.
Беларусы Нью-Ёрку штотыдзень праводзяць ланцуг салідарнасьці ў Нью-Ёрку ля штаб-кватэры ААН. Фота: Дар'я Мурашка.
У Парыжы 27 чэрвеня адбылася акцыя ў падтрымку беларусаў, якія цярпяць перасьлед з боку ўладаў падчас выбарчай кампаніі.
Другі дзень у Менску людзі стаяць у чэргах па ваду, якую падвозяць у розныя раёны цыстэрнамі. Праблемы зь пітной вадой у Менску пачаліся раніцай 24 чэрвеня: жыхары некаторых раёнаў адчулі непрыемны пах, скардзіліся на непрыемныя адчуваньні на скуры, калі такой вадой памыцца.
Ва ўмовах пандэміі COVID-19 Расея правяла маштабны вайсковы парад 24 чэрвеня ў Маскве, каб адзначыць паразу нацысцкай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне.
24 чэрвеня ў Менску нешта здарылася з вадой. Жыхары раёнаў, дзе ў кранах цячэ вада зь Вілейска-Менскай воднай сыстэмы, адчулі падазроны пах. Чыноўнікі заявілі, што ўсё ў межах нормаў, але адначасова адправілі на вуліцы 24 цыстэрны зь пітной вадой, да якіх адразу пасталі чэргі.
Апоўдні 24 чэрвеня каля менскай крамы Symbal.by зноў утварылася чарга. Да крамы прыехалі супрацоўнікі міліцыі і сталі пытаць, чаму пакупнікоў так павольна абслугоўваюць, што ўтвараецца чарга.
19 чэрвеня заканчваецца этап збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Прэтэндэнты ў прэзыдэнты заклікалі людзей прыйсьці да выбарчых пікетаў і паставіць свой подпіс. Што абывалася ў розных гарадах Беларусі.
18 чэрвеня ў цэнтры Менску прайшоў супольны пікет салідарнасьці правацэнтрысцкай кааліцыі. Чарга ўдзельнікаў пікету расьцягнулася ад філярмоніі да Кастрычніцкай плошчы Менску. Людзі працягвалі падыходзіць і пасьля заканчэньня пікету, у выніку чарга расьцягнулася да плошчы Незалежнасьці.
У доме сям'і патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёну 18 чэрвеня праходзіць ператрус. Фотарэпартаж карэспандэнтаў Свабоды зь месца падзеяў.
Сытуацыя з каранавірусам у кітайскай сталіцы «надзвычай сур'ёзная», папярэдзіў афіцыйны прадстаўнік гораду 16 чэрвеня, калі ў Пэкіне зарэгістравалі 27 новых выпадкаў COVID-19.
Прэтэндэнт на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Валер Цапкала 17 чэрвеня наведаў выбарчы пікет у Маладэчне. Фотакарэспандэнт Свабоды паназіраў за прысутнымі.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка 15 чэрвеня наведаў выбарчы пікет у Бабруйску.
У Менску на вуліцы Кальцова, 23 адбыўся пажар, якому папярэднічаў выбух газу. Пяцёх чалавек работнікі МНС выратавалі з пад'езду, дзе гарэла кватэра, трох чалавек эвакуявалі з суседняга. Трое траўмаваных дастаўленыя з апёкамі ў шпіталь.
Кіраўніка краіны чакаюць у Горадні 16 чэрвеня. Плянуецца, што ён наведае малочны завод "Молочный мир" і гарвыканкам.
14 чэрвеня ў Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі. Да канца збору подпісаў засталося менш за тыдзень.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Помнікі гістарычным постацям, якія былі рабаўладальнікамі ці дзеячамі Канфэдэрацыі руйнуюць на тле пратэстаў з нагоды сьмерці Джорджа Флойда.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец правёў на Камароўцы ў Менску трохгадзінную акцыю «Свабодны мікрафон».
У Менску на праспэкце Незалежнасьці, каля гандлёвага цэнтру Dana Mall, зьявіўся першы пікет за Аляксандра Лукашэнку.
Загрузіць яшчэ