Кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую сустрэлі на выбарчым участку воплескамі. Яна прыйшла галасаваць пасьля 14-й гадзіны на ўчастак для галасаваньня №21 у менскім мікрараёне Ўсход.
Як галасавала Сьвятлана Ціханоўская. ФОТАРЭПАРТАЖ

1
Блізу 200 чалавек сустрэлі Сьвятлану Ціханоўскую воплескамі, а таксама воклічамі «Сьвета!» і «Малайчына!». На ганку школы заўважаныя дыпляматы — відаць, тыя, каго акрэдытаваў МЗС Беларусі ў якасьці назіральнікаў

2
На пытаньне журналістаў, ці чакае яна «гвалтоўнага разгону і правакацыяў», яна перапытала: «Разгону каго?»

3
Паводле Ціханоўскай, калі правакацыі і будуць, то толькі з боку праваахоўнікаў, але яна ня хоча такога разьвіцьця падзеяў, а хоча толькі справядлівых выбараў. Яна дадала, што заклікала чальцоў выбарчых камісіяў лічыць галасы справядліва

4
Нацыянальныя назіральнікі ў размове са Свабодай панаракалі на шэраг парушэньняў — несупадзеньне колькасьці людзей у пратаколах і палічаных «па галовах», брак шторак на кабінках ды іншыя тыповыя прыклады

5
Раней выбарчы штаб прапанаваў фатаграфаваць бюлетэні, каб пасьля адправіць на плятформу «Голас», складваць «гармонікам» і толькі пасьля апускаць у выбарчую скрыню

6
Дзеля бясьпекі Ціханоўская мінулым вечарам зьехала з кватэры і правяла ноч у іншым месцы

7
Сьвятлана Ціханоўская прагаласавала бесьперашкодна

8
За каго яна галасавала, не казала

9
Выходзіць з участку праз шчыльны натоўп ёй было няпроста

10
«Калі ўладзе няма чаго баяцца, калі б яны не перажывалі, калі ўвесь народ за Аляксандра Рыгоравіча, мы з гэтым пагадзіліся б, калі б выбары былі справядлівыя», — казала Ціханоўская на выхадзе з участку пад воплескі

11
Яе паплечніца Вераніка Цапкала зьехала з краіны

12
Іншую яе паплечніцу Марыю Калесьнікаву мінулым вечарам «памылкова» затрымалі і хутка выпусьцілі

13
Калесьнікава прыйшла падтрымаць Ціханоўскую пасьля галасаваньня

14

15