Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да былых і цяперашніх супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку», якім кіраваў прэтэндэнт на выбарах прэзыдэнта Віктар Бабарыка. У галоўным офісе банку прайшоў ператрус.
Ператрус у «Белгазпрамбанку» прыехалі рабіць на машынах без нумароў. ФОТА

1
На фота трапіў момант, калі да чорнага ўваходу ў галоўны офіс банку пад’ехаў танаваны мікрааўтобус без нумароў. Некалькі супрацоўнікаў фінансавай міліцыі селі ў мікрааўтобус і зьехалі. Пры іх было некалькі торбаў

2
Раней ахоўнік галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» пацьвердзіў Tut.by, што там ідзе ператрус: кажа, зранку прыехалі каля 50 чалавек у масках

3
Фігуранты справы — прадстаўнікі камэрцыйных структур, а таксама былыя і цяперашнія супрацоўнікі банку. Але, як сказалі ў ДФР, былы кіраўнік банку і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка цяпер ня мае працэсуальнага статусу ў гэтай справе

4
Бабарыка так пракамэнтаваў крымінальную справу: «Тое, што цяпер адбываецца, гэта ціск на мяне, фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне ня вельмі прыемнае гэтае пачуцьце, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею»

5
У прэс-службе Камітэту дзяржкантролю ўдакладнілі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры»

6
Паралельна зь ператрусам у «Белгазпрамбанку» ідзе ператрус у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР

7
Каля менскага дома патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, былога кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў Валера Цапкалы 10 чэрвеня заўважылі прадстаўнікоў Дзяржкантролю, але ператрусу не было