У доме сям'і патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёну 18 чэрвеня праходзіць ператрус. Фотарэпартаж карэспандэнтаў Свабоды зь месца падзеяў.
У масках і з аўтаматамі. Што адбываецца каля дому Бабарыкаў. Фотарэпартаж
1
Зьвесткі пра ператрус зьявіліся днём 18 чэрвеня. Мясцовыя жыхары расказалі, што ад пачатку каля дому Бабарыкаў было два мікрааўтобусы і ня менш за 5 легкавікоў.
2
Дом фармальна належыць сыну Віктара Бабарыкі Эдуарду. «Ператрус адбываецца без прысутнасьці ўладальніка», — напісала сяброўка Эдуарда Бабарыкі Аляксандра.
3
Зь неафіцыйных крыніцаў вядома, што Віктара Бабарыку і ягонага сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку трымаюць у Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў у Менску (на фота).
4
Вакол дома Бабарыкаў заўважаныя ўзброеныя супрацоўнікі міліцыі ў балаклавах.
5
6
7
Міліцыя ў бронекамізэльках і АМАП стаялі па перымэтры тэрыторыі, хаваліся за дрэвамі каля двух гадзін. Пасьля яны сышлі, зьявіліся людзі ў цывільным
8
Людзі ў цывільным хаваюцца ад камэр. Зь мікрааўтобуса пры журналістах Свабоды зьнялі нумары
9
Людзі ў цывільнай вопратцы на пытаньне, хто вы і што робіце, адказваюць «Проста ахоўваем». Атрымаць іншыя камэнтары Свабодзе не ўдалося
10
Трое ў цывільным стаяць каля брамкі і заезду ў гараж. Адзін чалавек пільнуе дом з тарца
11
Да гаражоў падагналі мікрааўтобус без нумароў
12
13