15 ліпеня больш за 2 тысячы чалавек стаялі ў чарзе да ЦВК, каб падаць скаргу на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты. Свабода зрабіла партрэты людзей, якія выказвалі сваю пазыцыю праз малюнкі на майках.
Жывыя транспаранты. Як беларусы пратэставалі майкамі ў чарзе да ЦВК. Фотагалерэя
1
«Гэта тая самая Ева, якая стала сымбалем „Евалюцыі“. Я супраць таго, што адбываецца навокал». Майка з выявай карціны Хаіма Суціна «Ева» траплялася ў чарзе да ЦВК найчасьцей.
2
«Гэта адзіная патрыятычная майка ў маім гардэробе. Таму я ў ёй».
3
«Мне не падабаецца, як прыгнятаюць людзей. Футболка выказвае маё меркаваньне, асабліва тым, каму я не магу выказаць яго асабіста. Напрыклад, у транспарце, грамадзкіх месцах».
4
«Я проста выказваю сваю пазыцыю. Ілан Маск нам ня хлусіць, значыць, нехта іншы хлусіць нам».
5
«Я адмыслова надзела майку ад Mark Formelle. Мэсыдж зразумелы».
6
«Я ў майцы ад Symbal.by. Вырашыў падтрымаць іх у апошнія дні працы. Гэта мой пратэст, бо я не падтрымліваў манархію».
7
«Я думаю, надпіс на майцы сёньня вельмі актуальны».
8
«У нас вельмі беларускія майкі: з зубрам і шыльдай „Праспэкт Францыска Скарыны“».