Беларусы амэрыканскага Сіэтлу правялі акцыю ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі. «Грамадзяне Беларусі тут, у Сіэтле, стаяць плячо ў плячо ў падтрымку мірных дэманстрантаў і нашай любімай Беларусі. Мы далучаемся да гэтай адважнай барацьбы сёньня», — кажуць удзельнікі акцыі.