20 жніўня на плошчы Перамогі ў Менску прайшла акцыя салідарнасьці. Людзі 12-ы дзень выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Каля 50 актывістаў утварылі кола каля галоўнага ўваходу ў Купалаўскі тэатар. Некаторыя ў народных строях, сьпявалі «Рэчаньку». Музыка Сяржук Доўгушаў сказаў, што людзі зьбіраюцца прыходзіць сюды штодня а 12-й.
Паводле розных ацэнак, на Марш Свабоды ў Менску 16 жніўня 2020 выйшлі больш за дзьвесьце тысяч чалавек. Якія плякаты несьлі з сабою? Наша фотагалерэя ў дзьвюх частках. Частка другая.
Паводле розных ацэнак, на Марш Свабоды ў Менску 16 жніўня 2020 выйшлі больш за дзьвесьце тысяч чалавек. Якія плякаты несьлі з сабою? Наша фотагалерэя ў дзьвюх частках. Частка першая.
Рабочыя менскіх заводаў, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, прыйшлі да будынка БТ падтрымаць журналістаў, якія бастуюць.
Вечарам у нядзелю тысячы неабыякавых беларусаў і чэхаў сабраліся ў гістарычным сэрцы Прагі — Старамесцкай плошчы — на мітынг салідарнасьці зь беларускім народам, які адстойвае свой палітычны выбар.
Жыхары Віцебску выйшлі на вуліцы гораду зь мірным пратэстам.
Людзі ў Гомлі выйшлі на вуліцу зь мірным пратэстам.
У Горадні на Савецкай плошчы сабралася каля 5 тысяч чалавек. Работнікі прадпрыемстваў прыйшлі ў працоўнай форме. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Сыходзь», «Верым, можам, пераможам». Пачынаецца мітынг Неўзабаве калёна рушыць па цэнтры горада на плошчу Леніна.
У Касьцюкоўцы пад Гомлем пачынаецца разьвітаньне з затрыманым АМАПам і загінулым пасьля Аляксандрам Віхорам.
На плошчы Незалежнасьці ў Менску некалькі сотняў чалавек, якія прыбылі на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Дзясяткі аўтобусаў з розных абласьцей стаяць у прылеглых вуліцах.
У Горадні на плошчы Леніна сабралася каля 10 тысяч чалавек з нацыянальнымі сьцягамі, балёнкамі, надпісамі «Лукашэнку ў адстаўку». Пачынаецца мітынг. Людзі скандуюць «Лукашэнка, сыходзь».
У Горадні калёна зь дзясяткаў дэсантнікаў прайшла па цэнтры горада з плякатам «Мы з народам». Яны дарылі дзяўчатам кветкі.
15 жніўня ў Менску разьвітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — пратэстоўцам, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля «Пушкінскай» станцыі мэтро 10 жніўня.
Наш фотарэпартаж з зачысткі пратэсту 12 жніўня каля станцыі мэтро «Пятроўшчына» і ў Каменнай Горцы.
Каля Камароўскага рынку ў Менску некалькі соцень дзяўчат у белым сталі з кветкамі ў доўгі ланцуг. Гэта акцыя салідарнасці з тымі, хто ў гэтыя дні пакутуе ад гвалту.
У Серабранцы ўначы на 12 жніўня адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, зь сілавікамі.
Уначы з 11 на 12 жніўня адзін з цэнтраў пратэсту перамясьціўся на ўскраіну Менску — да станцыі мэтро «Каменная Горка».
Акцыя салідарнасьці прайшла 11 жніўня насупраць беларускай амбасады ў Маскве. У ёй узялі ўдзел каля 200 чалавек.
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У Віцебску ў ноч пасьля выбараў людзі выйшлі на вуліцы. Паколькі інтэрнэт у Беларусі фактычна не працуе, фота – толькі сёньня.
Кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую сустрэлі на выбарчым участку воплескамі. Яна прыйшла галасаваць пасьля 14-й гадзіны на ўчастак для галасаваньня № 21 у менскім мікрараёне Ўсход.
Днём 9 жніўня перад школай № 41, што на вуліцы Алеся Гаруна ў менскім мікрараёне Дамброўка, утварыліся чэргі выбарнікаў. На ўчастку кабінкі закрытыя толькі з трох бакоў, шторак няма.
6 ліпеня, у дзень анансаванага мітынгу-канцэрту Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, улады занялі ўсе пляцоўкі, вылучаныя для агітацыі ў Менску, рознымі мерапрыемствамі. На плошчы Бангалор зладзілі сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў. Сьвятлана Ціханоўская з паплечніцамі па абедзе абвясьці
Вечарам 6 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская плянавала зладзіць вялікі мітынг-канцэрт. Але арганізатараў не пускаюць ставіць сцэну: у тым жа месцы і ў той жа час улады пазьней анансавалі сьвяткаваньне «Дня чыгуначных войскаў».
Слонім стаў трэцім горадам Горадзеншчыны, якія 1 жніўня наведала кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Як і ў большасьці іншых гарадоў, якія другі тыдзень запар наведвае аб’яднаны штаб Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы, гэты мітынг стаў самай буйной палітычнай акцыяй у Слоніме за шмат гадоў.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках міжнародных інфармацыйных агенцтваў.
На дазволенай перадвыбарчай акцыі, паводле падлікаў валянтэрскай службы «Вясна», з 17.30 да 20.30 пабывалі сама меней 63 тысячы чалавек.
Беларусы амэрыканскага Сіэтлу правялі акцыю ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.
Фатаграфіі зь бітвы на подступах да Варшавы, якая адбылася 100 гадоў таму
У Гомлі прайшоў агітацыйны пікет кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай, на які прыйшлі, як найменей,10 тысяч чалавек.
У Рэчыцы на Гомельшчыне адбыўся агітацыйны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле назіральнікаў, сабралася блізу 2-3 тысяч чалавек.
Найважнейшыя падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
24 ліпеня мясцовыя актывісты зладзілі ў Стоўпцах першы супольны пікет.
23 ліпеня ў Барысаве прайшоў першы мітынг Сьвятланы Ціханоўскай.
19 ліпеня кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская правяла агітацыйны пікет на плошчы Бангалор у Менску.
Марыя Калесьнікава, Вераніка Цапкала і Сьвятлана Ціханоўская заклікалі прыходзіць на выбары 9 жніўня пасьля абеду і далучыцца да назіраньня за выбарамі.
Свабода зрабіла партрэты людзей, якія выказваюць сваю пазыцыю ў вобразах на майках.
Пасьля таго, як напярэдадні ЦВК не зарэгістравала кандыдатамі ў прэзыдэнты Бабарыку і Цапкалу, 15 ліпеня людзі прыйшлі, каб падаць скаргі на гэтае рашэньне. 📷
Міліцыя і АМАП жорстка затрымлівалі пратэстоўцаў, якія выйшлі на акцыі салідарнасьці 14 ліпеня.
ЦВК Беларусі правяла 14 ліпеня паседжаньне, на якім разгледзела рэгістрацыю кандыдатаў у прэзыдэнты і зарэгістравала 5 кандыдатаў з 7.
Фігуранты «справы Ціханоўскага» палітвязьні Ўладзімер Навумік і Васіль Баброўскі выйшлі на волю і вечарам 9 ліпеня вярнуліся ў Горадню зь Менску. На вакзале іх сустракалі сваякі.
3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці. Дата прымеркаваная да гадавіны вызваленьня Менску ад фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 году. Сьвяточныя мерапрыемствы сёньня праходзяць па ўсёй краіне.
У менскай галерэі «Арт-Беларусь» мастакі і мастачкі зладзілі пэрформанс «Набытак». На майках яны надрукавалі карціны, якія цяпер пад арыштам, і сталі каля месцаў, дзе віселі гэтыя карціны. Ідэя пэрформансу належыць Надзеі Саяпінай.
Менскі гарвыканкам 25 чэрвеня вызначыў месцы для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі на сьвежым паветры.
Цягам мінулага тыдня ў розных гарадах сьвету прайшлі акцыі ў падтрымку свабодных выбараў і ў абарону палітвязьняў у Беларусі.
Беларусы Нью-Ёрку штотыдзень праводзяць ланцуг салідарнасьці ў Нью-Ёрку ля штаб-кватэры ААН. Фота: Дар'я Мурашка.
У Парыжы 27 чэрвеня адбылася акцыя ў падтрымку беларусаў, якія цярпяць перасьлед з боку ўладаў падчас выбарчай кампаніі.
Загрузіць яшчэ