Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. Камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі.
5 лістапада ў ЗША пройдуць выбары прэзыдэнта. Тлумачым чаму ў ЗША прэзыдэнта выбірае калегія электараў і як лічаць галасы?
З сузаснавальнікам беларускага «Свабоднага тэатру» і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: Small forward» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША.
З боку ўлады пачалася «раздача сланоў» — гэта сымптом, што Лукашэнка актыўна пачаў праводзіць выбарчую кампанію, стаў часьцей сустракацца з насельніцтвам. Але на першым пляне для рэжыму па-ранейшаму тэма бясьпекі, перадухіленьне пратэстаў і рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў.
«Вільня наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі гадоў можна ўсё часьцей пачуць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Інтэрвію Рамана Пратасевіча Ксеніі Сабчак абмяркоўваюць дасьледчыца прапаганды, мэдыяэкспэртка, доктарка філялягічных навук Ірына Сідорская і мэдыяэкспэртка, рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка.
Зноў судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Чаму для ўладаў важная яе справа і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца непасрэднай дапамогай палітвязьням.
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
Інтэрвію з выканаўцам абавязкаў «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, адкуль прыйшла мода на крыкі на тэлевізіі і што гэта дае прапагандыстам.
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду ад Пуціна? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Абмяркоўваем з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі Dapamoga. У вялікай размове са Свабодай Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.
Выбух — і машына едзе далей. Так на поўдні працуе тэхніка Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе палітычныя наступствы справы супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.
Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі?
Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.
Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хэзбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць?
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што насамрэч можа Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, і якія там былі прэцэдэнты, зьвязаныя з кіраўнікамі дзяржаваў.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС?
Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідаркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? Чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе?
29 верасьня цяжкія бомбы з крыламі і навігацыйнымі сыстэмамі ўдарылі ў некалькі месцах у паўднёва-ўсходнім украінскім горадзе Запарожжа. Раненьні атрымалі сама меней 16 чалавек, у тым ліку дзеці.
Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску?
У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін.
30 гадоў рэжым Лукашэнкі змагаўся з тым, што яго называюць дыктатарскім. Прапагандысты высільваліся, каб даказваць адваротнае. Лукашэнка наймаў нават піяршчыка зь Вялікай Брытаніі, каб палепшыць свой імідж. Але выглядае, што ўсё марна і яны здаліся. Праўда, ёсьць нюансы. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.
30 год рэжым Лукашэнкі змагаўся з тым, што яго называюць дыктатарскім. Прапагандысты вылазілі са скуры, каб даказваць адваротнае. Але выглядае, што ўсё марна і яны здаліся. Праўда ёсьць нюансы.
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй?
Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўска Людміла Краскоўская, якая была вымушаная эвакуявацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду супраць сваякоў палітвязьняў.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? Адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
«Дзень народнага адзінства» Лукашэнка прыдумаў пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі. Але, калі добра прыгледзецца, то ў сытуацыі беларусаў у міжваеннай Польшчы можна знайсьці шмат супольнага з той Беларусьсю, якую Лукашэнка і ягоныя паплечнікі будуюць апошнія чатыры гады.
Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» расказвае былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала абараняць правы ўразьлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній». Валер Карбалевіч пра асноўныя задачы на новы выбарчы сэзон.
Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю? Адказвае прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Была добраахвотнік Аляксандар Клачко сумесна з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валянтэрам ва Ўкраіне.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам? Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён расказвае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі, і ўспамінае свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі.
11 верасьня 2001 году 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі амэрыканскія пасажырскія самалёты і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт, у выніку якога загінулі амаль тры тысячы чалавек.
Гарыс заявіла аб падтрымцы Украіны, а Трамп ухіліўся ад адказу. На працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзыдэнты Дональд Трамп і Камала Гарыс адказвалі на пытаньні вядоўцаў тэлеканалу ABC News.
Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным, які дасьледуе, сярод іншага, дыктатарскія рэжымы Лацінскай Амэрыкі.
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну? Разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Расейскія войскі прасоўваюцца ва ўсходнюю Ўкраіну ў спробе захапіць усю Данецкую вобласьць. Фатограф Радыё Свабода Сяргей Нужненка фіксуе, як артылерыйскае падразьдзяленьне абараняе стратэгічны горад Пакроўск.
У Варшаве прайшоў фэстываль беларускай музыкі «Грай». На сцэне выступілі вядомыя беларускія музыкі і маладыя беларускія выканаўцы, а таксама прайшоў аўкцыён у падтрымку палітвязьняў.
Загрузіць яшчэ