Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Шкляраў: «Лукашэнка разумны чалавек і круты мужык, мы зь ім у нечым аднаго поля ягады»


Віталь Шкляраў
Віталь Шкляраў

Пра гэта заявіў у эфіры «Эхо Москвы» беларуска-амэрыканскі паліттэхноляг Віталь Шкляраў, які ў пачатку лістапада быў вызвалены зь СІЗА КДБ Беларусі

Што сказаў Шкляраў на «Эхо Москвы».

Пра зьняволеньне

  • Гэта жахлівае, цяжкое месца, савецкі Гулаг. Разумееш, што можаш прасядзець шмат гадоў. Але перастаеш сабе хлусіць і робісься ўнутрана спакойным.
  • Мяне там не трымалі з палітычнымі. Меў вельмі мала інфармацыі пра тое, што адбываецца на волі. Толькі ад іншых вязьняў і ад свайго адваката Антона Гашынскага.
  • Я ў зьняволеньні перахварэў на ковід, і не адзін раз.
  • Праблема ў Беларусі не ў палітыцы, а ў звычайным жыцьці. Людзі за касяк наркотыкаў садзяцца на 10 гадоў, за дробны хабар у 200 даляраў трапляюць за краты на гады.
Віталь Шкляраў (крайні справа) падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ, Менск, 10 кастрычніка 2020
Віталь Шкляраў (крайні справа) падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ, Менск, 10 кастрычніка 2020

Пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

  • Разбудзілі а 6-й раніцы, загадалі пагаліцца. Куды павязуць, я ня ведаў. Сказалі цёпла апрануцца, што будзем пэўны час на вуліцы.
  • Сустрэча з палітвязьнямі — гэта быў моцны ход з боку Лукашэнкі, я ўбачыў іншага Лукашэнку.
  • Дваістае ўражаньне: гэта быў чалавек, які мяне пасадзіў. Але і ўнікальная магчымасьць сустрэцца з «апошнім з магіканаў».
  • Калі б Навальны пагутарыў з Пуціным 5 гадзінаў, як я з Лукашэнкам, напэўна, гэта шмат на што ў Расеі паўплывала б.
  • Ён вельмі разумны чалавек і ўсё разумее, круты мужык, мы зь ім у нечым аднаго поля ягады.
  • Ён адчайдушны: склалася адчуваньне, што яму ўжо ўсё роўна.

Пра Мікалая Лукашэнку

  • Ён прысутнічаў на размове з намі ў СІЗА КДБ.
  • Прыгожы малады чалавек.
  • Было відаць, што Аляксандар Лукашэнка — любячы бацька.
  • Кантраст: апошні дыктатар — і такое трапяткое стаўленьне да позна народжанага сына.
  • У мяне таксама позна народжаны сын.

Аляксандар Лукашэнка і Майк Пампэо, Менск, 1 лютага 2020
Аляксандар Лукашэнка і Майк Пампэо, Менск, 1 лютага 2020

Пра сваё вызваленьне

  • Гэта было абяцана дзяржсакратару ЗША.
  • Мяне даставілі зь Беларусі ў Амэрыку на вайсковым самалёце.
  • Я праходзіў рэабілітацыю ў ЗША у шпіталі Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.
  • Цяпер прыляцеў у Кіеў, упершыню пасьля вызваленьня сустрэўся зь сям’ёй — з жонкай і сынам.

Вашынгтонцы сьвяткуюць перамогу Байдэна на выбарах, 7 лістапада 2020
Вашынгтонцы сьвяткуюць перамогу Байдэна на выбарах, 7 лістапада 2020

Пра выбары ў ЗША

  • Я прыляцеў у ЗША за два дні да выбараў.
  • Пасьля выбараў у Вашынгтоне быў такі ж настрой, як у Менску. Адбыўся своеасаблівы экспарт любові зь Менску ў Вашынгтон.
  • Некалі так будзе і ў Беларусі, як было пасьля выбараў у Вашынгтоне.

Пра пэрспэктыву вяртаньня ў Беларусь

  • Я не магу прыехаць у Беларусь. Крымінальная справа супраць мяне не закрытая.
  • У мяне ў Беларусі хворая маці.
  • Я хацеў бы вярнуцца ў Беларусь.
Палітвязьні падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ, 10 кастрычніка 2020
Палітвязьні падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ, 10 кастрычніка 2020

Пра пэрспэктыву дыялёгу ў Беларусі

  • Прэзыдэнт любіць Беларусь, як і ўсе мы.
  • Справа не ў дараваньні, а ў разуменьні.
  • Думаю, што палітвязьні выйдуць на волю.
  • Беларусь ужо ня будзе такой, якой была.

Падзякі

Падзякаваў "Эху Москвы", кіраўніку "Эха" Аляксею Венядзіктаву, парталу TUT.BY

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG