Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча пакаралі штрафам


Журналіст тэлеканалу «Белсат» Станіслаў Івашкевіч
Журналіст тэлеканалу «Белсат» Станіслаў Івашкевіч

У Менску адбыўся суд над журналістам тэлеканалу «Белсат» Станіславам Івашкевічам, якога затрымалі 13 сьнежня падчас нядзельных акцыяў пратэсту.

Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў яго штрафам у 1350 рублёў паводле складзенага пратаколу паводле арт. 23.34 КаАП.

Станіслаў Івашкевіч да суду знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. У нядзелю ў РУУС Маскоўскага раёну Менску, куды яго прывезьлі пасьля затрыманьня, перадачу для рэпартэра не прынялі. Інфармацыі пра стан здароўя і пра ізалятар, куды павязуць Івашкевіча, міліцыянты журналістам не давалі.

Стась Івашкевіч займаецца расьсьледаваньнямі на тэлеканале «Белсат». Яго матэрыялы атрымлівалі прызавыя месцы ў прафэсійным конкурсе «Вольнае слова».

Івашкевіч не адзіны журналіст, якога затрымалі ў нядзелю. Акрамя яго, у ізалятар зьмясьцілі фатографа Генадзя Верацінскага і рэдактара выпуску Onliner Мікалая Градзюшку.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску прыпыніў разгляд адміністрацыйнай справы супраць Генадзя Верацінскага ў сувязі з тым, што журналіст 14 сьнежня з Акрэсьціна быў шпіталізаваны ў кардыялягічнае аддзяленьне лякарні і ня мог удзельнічаць у працэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG