Затрымалі за сьцяг, які яны вывесілі на сваім прыватным доме ў пасёлку Сокал яшчэ тры месяцы таму. Цяпер Андрэй на Акрэсьціна, суд у панядзелак, піша Іна.
Іна Зайцава — блогерка і мама дваіх дзяцей. Яна стала вядомая як «БЧБ-нявеста», бо зьяўлялася на пратэставых акцыях у вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.
У канцы кастрычніка яе арыштавалі ў Горадні: выязны суд Кастрычніцкага раёну палічыў, што жанчына ўдзельнічала ў адзіночным пікеце каля «Гродна Азот» і аштрафаваў яе на 675 рублёў.
Як расказала Свабодзе Іна Зайцава, вясельную сукенку далучылі да справы як рэчавы доказ і не аддалі.