Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіўся аднавіць на працы звольненых страйкоўцаў «Беларуськалію»


Архіўнае фота. Страйк на «Беларуськаліі», 17 жніўня 2020 году
Архіўнае фота. Страйк на «Беларуськаліі», 17 жніўня 2020 году

Суд Салігорскага раёну разгледзеў грамадзянскія справы па пазовах прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу да ААТ «Беларуськалій».

Пазовы аб аднаўленьні на працы, спагнаньні сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу і кампэнсацыі маральнай шкоды прафсаюз падаў у інтарэсах трох сваіх сяброў, якія прынялі ўдзел у страйку на «Беларуськаліі» ў жніўні-верасьні 2020 году, паведамляе прэс-служба Генэральнай пракуратуры Беларусі.

Паводле Генэральнай пракуратуры, наймальнік звольніў электрасьлесара П., электрамэханіка Ч. і электрагазазварніка Ш. другога рудаўпраўленьня ААТ «Беларуськалій» за прагулы ў жніўні-верасьні 2020 году без уважлівых прычын (на падставе абзаца 2 п. 7 арт. 42 Працоўнага кодэксу). Яны ня выйшлі на працу, бо ўдзельнічалі ў страйку, іншых зьвестак і дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць уважлівасць прычын адсутнасьці на працы, пазоўнікі суду не падалі.

Як вызначыў суд, забастоўку праводзілі «зь відавочнымі парушэньнямі працоўнага заканадаўства», а патрабаваньні работнікаў насілі выключна палітычны характар і не былі зьвязаныя з вырашэньнем калектыўнай працоўнай спрэчкі.

Паводле суду, наймальнік ужыў дысцыплінарнае спагнаньне ў выглядзе звальненьня абгрунтавана. Суд не задаволіў пазовы.

Да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся агулам ужо каля сотні працаўнікоў, палову зь іх звольнілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG