Онлайн-трансьляцыя скончаная.
Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.
За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!
Як прайшлі сёньняшнія маршы. Відэасправаздача
Ужо 157 затрыманых падчас пратэстаў
Праваабаронцам «Вясны» пакуль вядомыя імёны 157 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі
Зь іх тры чалавекі ў Смалявічах, адзін у Берасьці, астатнія ў Менску.
У Менску ледзь не затрымалі Макса Каржа
Чытачы Tut.by паведамляюць, што сёньня ў Грушаўскім сквэры ледзь не затрымалі папулярнага рэп-выканаўцу Макса Каржа.
«Амапаўцы падскочылі да Каржа і яго сябра, сказалі: „Пройдзем з намі для праверкі. Калі ўсё будзе добра, адпусьцім“ і правялі іх у бус», — расказала чытачка парталу, якая была побач зь імі ў Грушаўскім сквэры.
З словаў дзяўчыны, у бусе сьпевака і яго прыяцеля трымалі нядоўга — праверылі тэлефоны, паглядзелі, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя, і адпусьцілі.
Макс Корж пацьвердзіў Tut.by праўдзівасьць гэтай гісторыі.
У Менску схапілі карэспандэнта «Белсату»
Стась Івашкевіч пасьпеў паведаміць, што знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.
Ужо больш за 100 чалавек затрымалі падчас маршаў пратэсту сёньня.
У Смалявічах міліцыя затрымала цэлую клясу школьнікаў
Пра незвычайнае здарэньне паведаміла былая настаўніца Смалявіцкай гімназіі Ганна Севярынец:
«Сёньня ў Смалявічах супрацоўнікі міліцыю затрымалі ўсю 11-ю клясу нашай гімназіі, якая гуртам вярталася цэнтральнай вуліцай з рэпэтыцыі выпускнога вальсу.
Хлопцаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі, пераганялі з буса ў бус, прывезьлі ў РАУС, камандавалі стаць тварам да сьцяны. Дзякуй Богу, жанчына ў РАУСе моцна зьдзівілася і спыталася: «Нашто вы сюды дзяцей прывезьлі?» І іх выпусьцілі».
Салдат сьпіць, а служба ідзе
Сёньня ў Менску.
84-гадовы Ян Грыб у сьпісах затрыманых?
Паэт Ян Грыб зьявіўся ў сьпісе затрыманых, якія зьбірае праваабарончы цэнтар «Вясна». Ён заўсёднік акцыяў пратэсту, у лістападзе адзначыў 84-я народзіны.
Пазьней чытачы каналу #МотолькоПомоги паведамілі, што сілавікі зьбіраліся яго затрымаць, але ўрэшце ня ўзялі.
Чым ён вядомы і што ён казаў пра пратэсты ў студзені >>
На гэты момант вядома пра затрыманьне 83 чалавек.
«Наша возьме» — плякат на доме на поўначы Менску
Ужо 57 затрыманых падчас пратэстаў
Праваабаронцам «Вясны» пакуль вядомыя імёны 57 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі
Зь іх тры ў Смалявічах, адна ў Берасьці, астатнія ў Менску.
У Горадні пачаліся адзінкавыя затрыманьні ў цэнтры
Каля ўнівэрмагу «Нёман» затрымалі прынамсі двух хлопцаў. Перад гэтым людзі ішлі па Савецкай вуліцы, пляскалі ў ладкі, гукалі «Жыве Беларусь». Відавочцы паведамляюць таксама пра затрыманьні ў мікрараёне Дзевятоўка.
У Менску затрымалі непаўналетняга?
Як сёньня выглядае Горадня
28 затрыманых падчас пратэстаў
Праваабаронцам «Вясны» пакуль вядомыя імёны 28 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі
Зь іх тры ў Смалявічах, адна ў Берасьці, астатнія ў Менску.
Што адбываецца ў Магілёве
Менчукі стаюць у «ланцугі салідарнасьці»
Што адбываецца на гэты момант
- Як у Менску, так і ў іншых гарадах Беларусі праходзяць раённыя маршы і акцыі пратэсту, зьбіраецца шмат калёнаў зь дзясяткаў чалавек, дзесьці і з сотняў.
- У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
- Прытым сілавікі чыняць лякальныя затрыманьні і напады на пратэстоўцаў на вуліцах і ў дварах. Затрыманых б’юць. Як відаць у сетцы каналаў «Глаза Минска», перасоўваньні сілавікоў па горадзе хаатычныя.
- Сярод тэхнікі сілавікоў заўважылі вадамёты (у Менску –3°С), але пакуль супраць дэманстрантаў не ўжывалі спэцсродкаў. Сьведкі паведамлялі і пра сілавікоў з сабакамі, але сабак сёньня на дэманстрантаў пакуль не нацкоўвалі.
- Аднаму з затрыманых удалося зьняць і перадаць відэа з гомельскага аддзяленьня міліцыі — сілавікі пагражаюць затрыманым, нецэнзурна лаюцца.
Як аб'ядналіся калёны каля мэтро «Партызанская»
Грушаўка выйшла на марш
Жорсткія затрыманьні таксама працягваюцца